ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску вядоўцы «Кантэксту» Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з паэткай, грамадскай дзяячкай Галінай Каржанеўскай.
Галіна Анатольеўна Каржанеўская нарадзілася 27.08.1950 г. у вёсцы Лясішча Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям’і служачых.
У 1968 г. скончыла Янушкавіцкую сярэднюю школу Лагойскага раёна, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавялася на завочнае аддзяленне і пачала настаўнічаць у Янушкавіцкай школе. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1973) выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе пасёлка Плешчаніцы Лагойскага раёна. У 1980-1982 гг. — рэдактар літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачання. З 1984 г. — карэспандэнт аддзела прозы і паэзіі, з 1986 г. — загадчык аддзела крытыкі газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1976 г.
З вершамі ў рэспубліканскім друку выступіла ў 1967 г. Выступае і як крытык.
Бібліяграфія:
Будзьце ў «Кантэксце» і не забывайце падпісвацца на канал!
Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»