Гісторыя для дзяцей: распавядаем пра Ефрасінню Полацкую ў новым выпуску праекта «Разумняты»

На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацынага відэапраекта для дзяцей «Разумняты».


Гэтым разам цікава і ў даступнай для дзяцей форме распавядаем пра Ефрасінню Полацкую.

Чаму князёўна Прадслава вырашыла стаць манахіняй. Што рабілі з кніжкамі, якія Ефрасіння Полацкая перапісвала ў Сафійскім саборы. Чаму Ефрасіння вучыла людзей і да чаго заклікала. Якую царкву пабудавалі па жаданні Ефрасінні і чым яна ўнікальная. Чаму Крыж Ефрасінні з’яўляецца святыняй для беларускага народа.

А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.

Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.

«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся  самі і падпішыце вашых дзетак!


Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Глядзіце яшчэ:

Афрасіння - беларуская святая. Гісторыя за 5 хвілін

Таямніцы полацкай Сафіі

Сакрэты Крыжа Ефрасінні