Беларуская батлейка: як з’явілася і чым знакамітая

У 18 стагоддзі вялікі гетман літоўскі Міхал Казімір Агінскі заснаваў у Слоніме тэатр. Сцэна гэтага тэатра была настолькі вялікая, што тут можна было раз’язджаць на конях і катацца на лодках!


Задняя частка сцэны магла запаўняцца вадой з канала! І, калі ў спектаклі былі прадугледжаны водныя сцэны, то там плавалі сапраўдныя чаўны і лодкі. А яшчэ размяшчаліся 2 фантаны, якія асвятляліся бенгальскімі агнямі.

Чым яшчэ быў знакаміты Слонімскі тэатр? Як і калі на тэрыторыі Беларусі з’явілася батлейка? Чаму яна стала папулярнай у Беларусі і якія спектаклі ў ёй паказвалі. Чым вядомы школьны тэатр Сімяона Полацкага?

А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы

Распавядаем пра гэта ў новым выпуску адукацыйнага відэапраекта для дзяцей «Разумняты»

Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.

«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся  самі і падпішыце вашых дзетак!


Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.