Гісторыя Беларусі дзецям: пачатак ХХ стагоддзя. Новы выпуск відэапраекта для дзяцей «Разумняты»

Разам з дзіцячым ютуб-канала «Будзьма дзецям» і відэапраектам «Разумняты» працягваем вывучаць гісторыю роднага краю. Гэтым разам скіруемся ў пачатак мінулага стагоддзя.


У новым выпуску даведаемся:

Як называліся дзяржавы, што ўтварыліся ў 1918, 1919 і 1922 гадах. Чаму Беларусь называлася савецкай сацыялістычнай рэспублікай. Якія мовы былі дзяржаўнымі ў Беларусі ў 1920—1930-я гады. Што такое беларусізацыя? Якія змены адбываліся ў беларускіх гарадах і на вёсцы. Якія навучальныя ўстановы, фабрыкі і заводы запрацавалі ў гэты час.



А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.

Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.

«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся  самі і падпішыце вашых дзетак!


Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.