Продкі беларусаў: адкуль паходзяць і як жылі. Распавядаем у новым выпуску «Разумнятаў»

На дзіцячым ютуб-канале «Будзьма дзецям» выйшаў новы выпуск адукацыйнага відэапраекта для дзяцей «Разумняты». Гэтым разам цікава і ў даступнай для дзяцей форме распавядаем пра продкаў беларусаў.


У новым выпуску даведаемся:

Якія ўсходнеславянскія плямёны лічацца продкамі беларусаў. Адкуль пайшлі іх назвы. Якім чынам вучоныя вызначылі, дзе жылі гэтыя плямёны. Як называюцца старажытныя паселішчы чалавека і якія з іх знойдзены на тэрыторыі Беларусі. Якія асноўныя заняткі былі ў нашых продкаў. Чым харчаваліся і ў што апраналіся. Што такое скроневыя колцы.


А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спампаваўшы дадатак па спасылцы.

Трэці сезон «Разумнятаў» створаны ў адпаведнасці са школьнай праграмай па прадмету «Чалавек і свет: мая Радзіма — Беларусь» для 4 класа. Цяпер атрымліваць веды ў школе не толькі карысна, але і цікава. А пад кожным відэа вы знойдзеце дадаткі і заданні.

Усе выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.

«Будзьма дзецям» — пазнавальны, забаўляльны, адукацыйны ютуб-канал для дзяцей і іх бацькоў. Падпісвайцеся самі і падпішыце вашых дзетак!

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.