21 верасня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” гурт Re1ikt ладзіць вялікую акустычную імпрэзу ў Гомелі. На доўгачаканым канцэрце гамельчукі змогуць пачуць хіты каманды з першых дзвюх кружэлак і абсалютна новыя песні з альбому «Рэкі прабілі лёд». Першы ў гісторыі гурта цалкам беларускамоўны альбом выйдзе ў кастрычніку на лейбле «Вигма» сумесна з «БМА Group».
Падчас выступу будзе прэзентаваны кліп Re1ikt на кампазіцыю «Брудная дзяўчына», а сама імпрэза пройдзе ў суправаджэнні відэашэрагу ад зоркі гомельскага андэграўнду — VJ Medwedsky.
Гурт Re1ikt паўстаў у 2005 годзе. Выдаў 2 студыйныя альбомы (адзін з іх на лэйбле Go-records), а таксама канцэртны DVD. У 2009 годзе Re1ikt зайграў на “BeFree” і атрымаў гран-пры на фестывале «Бардаўская восень». Пасля гэтага гурт ўзяў курс на беларусізацыю сваёй творчасці: выдаў складанку “Vytoki”, выступіў на «Басовішчы» і падрыхтаваў цалкам беларускі паўнафарматны альбом, які выходзіць у кастрычніку.
21 верасня
Гомель , ЗЦ «Алімп» (Гомель, вул. Быхаўская, 109).
Пачатак а 19 гадзіне.
Даведкі: 8 (044) 791-40-21