Сацдаследаванне: чвэрць беларусаў чытае кнігі штодня

Даследаванне праводзілася летам гэтага года. У апытанні ўзялі ўдзел 903 рэспандэнты ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, паведамляе БелТА.


«Чвэрць беларусаў чытае штодня. Некалькі разоў на тыдзень — 25,8%. Практычна, калі ўзбуйняць паказчыкі, то можна сказаць, што амаль 70% беларусаў штомесяц займаюцца чытаннем», — заявіў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сацыялогіі НАН Дзмітрый Бязнюк.

52,5% апытаных адзначылі, што чытаюць для самаадукацыі, а 49,6% — атрымліваюць ад гэтага задавальненне.

69,9% беларусаў аддаюць перавагу мастацкай літаратуры, навуковую чытаюць 27,7%, а духоўную літаратуру — 18,6%. Перадапошняе месца займае фантастыка — 2%, а менш за ўсё беларусы чытаюць дэтэктывы — 1.6%.