Чаму нельга перадаваць рэчы праз парог і дарыць нож? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.


«Tryzub i Pahonia»

Народныя забабоны — рэха сівой мінуўшчыны, архаіка, якая надалей застаецца з намі. Чаму нельга глядзецца ў разбітае люстэрка? Чаму нельга дарыць нож, а калі падае лыжка — нехта спяшаецца ў госці? Ці ёсць рацыянальныя прычыны не выносіць смецце ўвечары? Або — глянуць у люстэрка перад тым, як сыходзіш з дому? Тлумачым у нашым відэа.