Беларускаму Чырвонаму Крыжу патрабуюцца валанцёры-кіроўцы

Пакуль Міністэрства аховы здароўя актыўна заклікае адмовіцца ад паездак да пажылых сваякоў, у супрацоўнікаў Беларускага Чырвонага Крыжа працы дадаецца ў разы і цяпер як ніколі актуальная дапамога валанцёраў-кіроўцаў са сваімі транспартнымы сродкамі.

Volunteers-in-Action-Blog.png

«Нават калі пенсіянеры не адзінокія, то падчас пандэміі ўсе імкнуцца мінімізаваць кантакты са сваякамі, самі людзі сталага веку імкнуцца лішні раз не выходзіць з дому. Тады яны звяртаюцца да нас», — распавядае медсястра медыка-сацыяльнай службы «Дапамога» Беларускага Чырвонага Крыжа з Магілёва Ірына Запаскіна.

У дзень Ірыне даводзіцца наведваць каля 10 адрасоў. Яна распавядае, што большую частку працоўнага дня займаюць перамяшчэння па горадзе на грамадскім транспарце.

«Добра, калі ўсе адрасы размешчаныя непадалёк, але бывае, што трэба наведваць пенсіянераў, якія жывуць у прыгарадзе, куды грамадскі транспарт ходзіць вельмі рэдка. Тады нам вельмі дапамагаюць валанцёры на сваім транспарце. Напрыклад, калі сетка электразаправак Malanka дала нам электрамабіль „Джылі“, я паспела і прадукты ўсім сваім падапечным адвезці, і па рэцэпты ў паліклініку, і па лекі ў аптэку», - прызнаецца медсястра.

123.jpg

За час адной паездкі электракара з Мінска ў Магілёў (гэта 8 гадзін пераездаў і 40 хвілін на адну запраўку электрамабіля) атрымалася дапамагчы медсястры і адвезці 25 прадуктовых кошыкаў, сабраных прадстаўнікамі Malanka для тых, хто меў у гэтым патрэбу.

Праблему недахопу аўтадапамогі можна вырашыць, зарэгістраваўшы сваю анкету валанцёра на сайце Чырвонага Крыжа volunteers.redcross.by Там неабходна ўказаць з якога вы горада, якім транспартным сродкам вы валодае і ў які час можаце дапамагчы. Там жа неабходна пакінуць свой нумар тэлефона, па якім прадстаўнікі арганізацыі звяжуцца з вамі.

Паводле прэс-рэлізу