У выдавецтве «Скарына» выйшлі з друку рэпрадукцыі шасці фотаздымкаў з этнаграфічнай экспедыцыі 1928 года на Случчыне і Мазыршчыне пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага, які на той момант быў загадчыкам кафедры этнаграфіі Інбелкульта і дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея.
Фотаальбом уратаваны падчас вайны, захоўваецца ў Лондане. Арыгінал альбома знаходзіцца ў Скарынаўскай бібліятэцы, а вельмі хутка матэрыялы будуць выдадзеныя кнігай.
Значэнне гэтых матэрыялаў цяжка пераацаніць. Перш за ўсё, яны з’яўляюцца важнай этнаграфічнай крыніцай для сучасных даследчыкаў. А яшчэ артэфакт — помнік культуры прыгожай і мінулай эпохі.
Высакаякасныя рэпрадукцыі памерам 148×210 у чатыры разы больш, чым арыгінальныя здымкі ў альбоме. Яны дазваляюць больш выразна ацаніць адметнасць нацыянальнай матэрыяльнай культуры, якой ужо не існуе, але якую паспела зафіксаваць экспедыцыя, а таксама майстэрства фотамастака Тодара Галмаджана.
На рэпрадукцыях:
Дзяўчына ў святочным строі з в. Даманавічы, Калінкавіцкі р-н.
Вартаўніца на могілках і ў царкве в. Таль, Любанскі р-н.
Маладзіца Алеся Мігаляня ў святочным строі з в. Таль, Любанскі р-н.
Дзяўчынка з каўняром «крыза» з в. Асташкавічы, Светлагорскі р-н.
Рыбак на р. Пціч ля хутара Залзіша, Бабруйская акруга.
Рэпрадукцыі можна набыць у кнігарні выдавецтва.