Менавіта тут, у фальварку дробнага шляхціца Вацлава Лычкоўскага, летам 1911 года, роўна сто гадоў таму, адпачываў Максім Багдановіч, адзін з самых яскравых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, геніяльны паэт, празаік, майстар перакладу, бліскучы крытык і публіцыст, глыбокі вучоны-даследчык. Гэты фальварак стаў сімвалічным месцам вяртання Максіма Багдановіча на Бацькаўшчыну.
Праграма Рэспубліканскага свята паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета − 2011”:
10.30 − паэтычна-музычная імпрэза каля памятных камянёў і ўскладанне кветак.
11.00 − знаёмства з філіялам музея “Фальварак Ракуцёўшчына”, агляд экспазіцыі.
12.00 − літаратурна-музычная імпрэза, у якой прымаюць удзел вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі: пісьменнікі − Бутэвіч А., Гальпяровіч Н., Рублеўская Л., Шніп В., Жуковіч В., Стралко В., мастакі − Агуновіч Э., Сітніца Р., музыканты − фольк-медыа гурт “Неруш”, ансамбль “Талака”, саліст дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Усанаў А., артысты беларускай эстрады і інш.
Утульная атмасфера фальварка нагадае Вам пра “старонку лепшую ў штодзённіку жыцця” Максіма Багдановіча, маладога генія беларускай літаратуры.
А крыніца з чыстай, празрыстай, жывой вадой супакоіць сэрца, узновіць сілы і падорыць надзею на лепшае…
Філіял “Фальварак Ракуцёўшчына”
(в.Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н, Мінская вобл., тэл. 8 01767 96 1 41)
Літаратурны музей М.Багдановіча
(г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, тэл. 334 07 61, 334 42 69)