Апошнім часам помнік быў у аварыйным стане, яго прыбралі і паставілі на магіле крыж.
«Спадарства, час павярнуць помнік Ф. Аляхновічу на месца, на віленскія Росы. Магчыма вы ведаеце, што апошнія гады ён быў у аварыйным стане, а таму ў сакавіку 2021 года мы часова прыбралі яго і паставілі на яго месца крыж. І каб па „беларускай традыцыі“ часова не сталася, як назаўсёды, над рэстаўрацыяй арыгінальнага помніка ўжо зараз працуе літоўскі майстар з Коўна», – напісаў Кірыл Атаманчык на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
На дадзены момант вырашаецца пытанне аб стварэнні зручнай платформы для збору грошай.