Рэцэптура поп-культуры. Новы выпуск падкаста «Супердудко» з Валерам Гапеевым

У чарговым выпуску самага суб’ектыўнага падкаста пра беларускую літаратуру госць — пісьменнік, які закрывае патрэбу беларускага чытача ў захапляльных жанрах і аднолькава якасна піша дэтэктывы, містыку, фэнтэзі, дзіцячую і падлеткавую літаратуру, — Валер Гапееў.


Valier Hapiejeŭ

У новым выданні падкаста жанравы раманіст Валер Гапееў раскажа, чаму ягоная першая кніжка выйшла, калі яму было ўжо за сорак, як ад аповесцяў і апавяданняў прыйшоў да раманаў (якіх мае ўжо ці не найбольш за ўсіх сучасных беларускіх аўтараў), пра эротыку, якой прасякнута ягоная проза. А таксама пра сэксізм, нечакана выяўлены ў кніжках Гапеева аўтарам падкасту.