«Run, dog, run» — створаны праект аб вымушанай эміграцыі хатніх жывёлаў

Беларускія журналісты Віктар Контар і Ірына Арахоўская зрабілі праект аб вымушанай эміграцыі хатніх жывёлаў. Так так! Менавіта вымушанай — гаспадары герояў вымушана пакінулі родную краіну з-за палітычнай сітуацыі дома.


photo_2022-01-14_09-45-53.jpg

На сайце «Run, dog, run» распавядаюцца ад першай асобы самыя розныя гісторыі гаспадароў і іх хатніх жывёлаў. Хтосьці ўцякаў праз лясы са сваім хатнім гадаванцам, хтосьці быў вымушаны пакінуць свайго ўлюбёнца ў Беларусі, камусьці добрыя людзі дапамаглі аформіць неабходныя дакументы і ўз’яднацца са сваім маленькім сябрам за мяжой. Кожная гісторыя вартая прыгодніцкага фільма. Застаецца толькі спадзявацца, што ва ўсіх гэтых неверагодных гісторый будзе шчаслівы фінал.

photo_2022-01-13_17-07-40 (2).jpg