• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.01.2019 | Грамадства

Што б нам дало паяднанне з Расіяй?

Дыскусіям пра магчымае далучэнне Беларусі да Расіі, градус якіх старанна падвышаецца маскоўскімі СМІ і праплачанымі беларускімі блогерамі, не хапае грунтоўнасці. Адны крычаць “не хочам!”, другія крычаць “захочаце!”. Аргументаў з усходняга боку два: большыя пенсіі і заробкі і пагашэнне наяўных пазык з лепшымі цэнамі на энерганосьбіты.

Але і тое, і другое — рэч тактычная. Яна можа цікавіць хіба што дзейнае кіраўніцтва Беларусі, якое само паставіла краіну ў сітуацыю, пры якой мы вельмі залежым ад цэнаў на нафту і газ, ды панабірала знешніх абавязкаў на $39 млрд. І як можна мяняць такую каштоўную і пазачасовую рэч, як незалежнасць, на нейкія хуткабежныя расклады? Грошы — яны сёння ёсць, заўтра — няма. А калі ўлез пад барына — гэта назаўсёды. Дык давайце паглядзім, ці можа Расія зацікавіць нас яшчэ нечым.


 

(c) Aislin


Навука і інавацыі

Кітайскі зонд толькі што высадзіўся на зваротным баку Месяца. СССР, а з ім і Расія, некалі зашпурлілі ў космас першага чалавека і былі піянерамі ў засваенні космасу. На жаль, сённяшні стан рускай навукі лепш за ўсё раскрываецца сюжэтам “дзірка ў МКС”. Калі вы не гледзіце тэлевізар — парупцеся зазірнуць у сюжэты расійскага тэлебачання, якія выходзілі з 10 па 30 верасня. Парадуйцеся таму, як змянялася інтанацыя, як шукаўся вораг. Як ад версіі пра тое, што “атверсціе” было пракалупанае яшчэ на Зямлі п’яным Васем і нядбайна замазанае эпаксідкай, рускія адмыслоўцы перайшлі да цвёрдай упэўненасці ў тым, што на іх напаў амерыканец-сабатажнік са спецыяльным касмічным дрылём. Прычым зрабіў гэта, сабака, калі расійскія астранаўты выходзілі са станцыі пакурыць. Ракеты, якія не ўзлятаюць. А калі ўзлятаюць — ляцяць не туды. Танкі, якія існуюць толькі на паперы ў выглядзе лічбаў засвоеных бюджэтаў. Прасран…я палімеры і Мядзведзеў з айпадам — вось што такое сённяшняя расійская навука.


Інфраструктура

Усю неабсяжную моц сучаснай расійскай інжынерыі можна адчуць на эпізодзе з пралётам чыгуначнага Крымскага моста, які падчас устаноўкі на апоры з’ехаў у ваду. Усю шматзначнасць слова “распіл”, якое сёння ў Расіі замяняе медыцыну, навуку, лагістыку, космас і г.д., можна адчуць па тым факце, што Крымскі мост быў застрахаваны на 1 млрд расійскіх рублёў кампаніяй КПСК, актывы якой складаюць 210 млн рублёў (падрабязнасці гл. тут). У Беларусі таксама ёсць карупцыя, але ў Беларусі няма такіх буйных праектаў, якія дазваляюць красці адразу мільярды.


Дэмакратыя

Добра тое, што ў Расіі ўсё яшчэ ёсць выбары. Такога нахабства, каб у дзень галасавання, пасля тыдня “датэрміноўкі”, камісіі проста агучылі загадзя падрыхтаваныя пратаколы, тут не робяць. Але гэта не свабода, гэта іншыя тэхналогіі яе імітацыі. Згадайма хаця б “каруселі”, якія беларускаму ЦВК проста непатрэбныя. У астатнім Расія красуе як след: рэальныя крымінальныя тэрміны за рэпосты ў сацсетках, пакараныя турмой блогеры, манаполія не толькі ў эфіры, але і ў інтэрнэце, дзе рэй вядуць некалькі асабліва набліжаных магнатаў. Як кажуць, шыла на мыла. Прычым шыла хаця б сваё.


Правапарадак

Харошая рэч у тым, што Расія — краіна багатых людзей. Дрэнная — у тым, што гэтых багатых людзей у Расіі няшмат і яны вельмі нахабныя. Усе астатнія людзі ў параўнанні з алігархамі не маюць не толькі маёмасных і фінансавых, але і проста чалавечых правоў. У Беларусі Абрамовіча пасадзілі б яшчэ на этапе грамадскага абмеркавання памераў яхты (і гэта, дарэчы, дрэнна). У Расіі міністра эканамічнага развіцця Расіі Аляксея Улюкаева пасадзілі проста за тое, што той перайшоў дарогу багатаму чалавеку Ігару Сечыну з “Раснафты” (фармальнае абвінавачанне — хабар, які Сечын прынёс Улюкаеву ў кошыку з кілбасой). Дадайма да гэтага тое, што ў Беларусі сваіх багатых людзей няма, іх даўно перасаджалі. То безмяжак тут будуць насаджаць не свае, а запрошаныя алігархі.


Мір і спакой

Расія ўвесь час уваходзіць у ваенныя аперацыі далёка за сваімі межамі. Я б не хацеў страляць па людзях у Сірыі. Ці ў Грузіі. Ці пад Луганскам. Мір — адзін з нашых каштоўных здабыткаў, які вельмі проста страціць.


Месца Беларусі

Сапраўды, мы атрымалі сваю незалежнасць знянацку, не заплаціўшы за яе нацыянальна-вызвольным супрацівам, масавымі пратэстамі, не выпакутаваўшы гэтую свабоду крывёй. Але каштоўны здабытак ужо 28 гадоў з намі, ён належыць усёй краіне, кожнаму грамадзяніну ў нашай супольнасці. Уласныя грошы, уласная мова, свая адукацыя, пазначаная мяжа, самастойная эканоміка, тутэйшая, а не прызначаная з-за мяжы, улада — вось тыя рэчы, за якія мы мусім трымацца і адказнасць за здачу якіх ляжа цяжарам на ўсіх цяпер жывых. Беларусь — наша краіна. Будзем берагчы яе.


 

 

Стась Панятоўскі

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип