Групавыя бугурты, адзіночныя баі, майстар-класы па сярэднявечных танцах і вырабе народных лялек – гэта толькі маленькая частка зімовага рыцарскага мерапрыемства, што пройдзе 18-19 лютага ў Гарадзенскім палацы творчасці дзяцей і моладзі.
На турнір запрошаныя прадстаўнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі, што яшчэ не бралі ўдзелу ў такіх мерапрыемствах.
Арганізатары мерапрыемства — гарадзенскі ваенна-гістарычны клуб “Двузуб” — запрасілі на турнір клубы і іх прадстаўнікоў з Баранавічаў, Барысава, Мінска, Навагрудка, Ліды і, канечне, гарадзенцаў.
Праграма фэсту:
Субота, 18 лютага
9.00-11.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў турніру
12.00-12.30 Адкрыццё фестывалю
13.30-16.00 Турнір 1 на 1
15.00-16.00 Майстар-клас па танцах
16.30-18.30 Камандныя паядынкі ў фармаце 5 на 5
16.30-18.00 Майстар-клас па народнай ляльцы
18.00-19.30 Канцэрт
Нядзеля, 19 лютага:
12.00-13.00 Заканчэнне турніру 1 на 1
13.00-14.00 Бугурты
14.30 Закрыццё фестывалю, узнагароджанне пераможцаў
Уваход вольны.