• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.05.2022 | Гісторыя Асоба

Як стваралася першая беларуская хрэстаматыя? Гістарычны след Аляксандра Рыпінскага

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед пойдзе пра паэта, вучонага-фалькларыста, першага гісторыка беларускай літаратуры — Аляксандра Рыпінскага.


157.jpg

Аляксандр Рыпінскі (каля 1810 г. — 1900 г.)

Нарадзіўся ў фальварку Кукавячына Віцебскага павета (цяпер Віцебскі раён). Вучыўся ў Віцебскай гімназіі, дзе добра авалодаў рускай і польскай мовамі, таму ўжо там змог перакласці на польскую мову «Русалку» А.Пушкіна. У 1829–1830 гадах працягваў вучобу ў Дынабургу (цяпер Даўгаўпілс, Латвія) у школе прапаршчыкаў.

Адной з самых значных падзей гэтага часу А.Рыпінскі лічыў знаёмства з В.Кюхельбекерам, які адбываў тады пакаранне ў Дынабургскай крэпасці. Разам з сябрамі па школе Рыпінскі патаемна наведваў зняволенага дзекабрыста, дапамагаў яму перапісваць творы, прыносіў літаратуру. Беларускі шляхціц захапляўся нязломнасцю духу рускага пісьменніка. У каментарыях да сваёй асноўнай кнігі «Беларусь», выдадзенай на польскай мове ў Парыжы ў 1840 годзе, А.Рыпінскі пісаў пра В.Кюхельбекера: «Моцнае і загартаванае сэрца, трэба думаць, білася ў яго грудзях, калі вусны, гэты непасрэдны выразнік нашых пачуццяў, ніколі ні перад кім не вымавілі слова скаргі на такую суровую долю».

Сам А.Рыпінскі загартаванасць сваёй волі выявіў падчас паўстання 1831 года. Калі будучыя прапаршчыкі атрымалі загад выступіць супраць інсургентаў, ён не раздумваючы перайшоў на бок патрыётаў, удзельнічаў у баях з царскімі войскамі. Пасля правалу рамантычных паўстанцкіх планаў, ратуючыся ад катаргі, А.Рыпінскі разам са сваім атрадам перайшоў мяжу з Прусіяй. На новы 1832 год напісаў там верш «Да Польшчы на апошняй мяжы княства Пазнанскага каля Мальбурга (па дарозе ў Францыю)».

У Парыжы А.Рыпінскі жыў з 1832-га па 1846 год; у суполцы з Ф.Ходзькам адкрыў там мастацкі магазін, чытаў на пасяджэнні Польскага літаратурнага таварыства лекцыі па беларускай этнаграфіі і фальклоры (1839) — першы ў Заходняй Еўропе курс па беларусазнаўстве. Быў абраны членам Французскай акадэміі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю. Да гэтага часу адносіцца сяброўства яго з А.Міцкевічам, заснаванае на блізкасці грамадскіх і эстэтычных поглядаў. Несумненна, аўтар «Пана Тадэвуша» паўплываў на рашэнне А.Рыпінскага сабраць свае лекцыі і выдаць кнігу «Беларусь», першую такога тыпу ў Заходняй Еўропе. Тут ахарактарызаваны фальклор, музыка, песні і танцы «простага люду» (праўда, аўтар памылкова лічыць, што насяляе ён «польскую правінцыю», хоць польскай мовы і не ведае). Вусная народная творчасць упершыню сістэматызавана паводле жанраў і тэматыкі. Побач з фальклорнымі творамі, запісанымі па памяці, змешчаны беларускія вершы яўна літаратурнага паходжання. Такім чынам, «Беларусь» выконвала ў пэўным сэнсе ролю першай беларускай хрэстаматыі.

З Парыжа А.Рыпінскі ў 1846 годзе пераехаў у Лондан, дзе паказаў сябе як добры педагог і прадпрымальнік: выкладаў мовы, матэматыку, маляванне (творы і дыпломы яго вучняў і цяпер захоўваюцца ў музеі прыгараднага Тотнэма), стаў піянерам фотамастацтва. Заснаваў у 1852 годзе ў Тотнэме вольную славянскую друкарню, у якой выдаў і свае кнігі на польскай і беларускай мовах (беларуская рамантычная балада «Нячысцік», польскія зборнікі вершаў «Паэтычныя творы», «Сяржант-філосаф»). Там жа друкавалася польская эмігранцкая газета «Demokrata Polski» («Польскі дэмакрат»). У друкарні А.Рыпінскаму даводзілася адразу быць, як ён потым успамінаў, «аўтарам, наборшчыкам, карэктарам, рэдактарам, друкаром, брашуроўшчыкам, нават кнігаром, апрача абавязкаў прафесара».

У 1859 годзе А.Рыпінскі вярнуўся на радзіму, дзе адразу трапіў пад пільны нагляд паліцыі. У вершаваным запісе ў рукапісным альбоме віцебскага паэта Арцёма Вярыгі-Дарэўскага выказаў любоў да «нашай» — беларускай — мовы. Дапамагаў маладым пісьменнікам і мастакам. У лісце да Адама Плуга, польскага пісьменніка і выдаўца, народжанага ў Беларусі, прызнаў, што раней памыляўся, калі лічыў Падзвінне польскім краем. Пачаў пісаць гісторыю беларускай літаратуры, куды ўключаў і польскамоўных пісьменнікаў. Сабраў біяграфіі 55 аўтараў, запісваў іх творы (сшытак з імі яшчэ ў 1930-я гады захоўваўся ў прафесара БДУ Міколы Піятуховіча). Такім чынам, можна лічыць А.Рыпінскага не толькі паэтам рамантычнага кірунку і вучоным-фалькларыстам, але і першым гісторыкам беларускай літаратуры.

Дзе памёр і пахаваны — не вядома.

«Народная Воля»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару

Навіны з будоўлі такія: брыгада ўжо разабрала дом, вывозіць смецце і пачынае разбор старога фундаменту. Знайшоўся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам...

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе
    Грамадства
    Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»
    Грамадства
    Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст
    Грамадства
    Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы
    Гісторыя
    Беларускі Патоп і «беларускі гетман»
    Грамадства
    У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі
    Грамадства
    Ці хочуць рускія вайны?
    Грамадства
    «Я разумела, што не толькі дапамагаю рукамі, але і расказваю пра беларусаў». Заснавальніца праекта «Sex Education» Аліна Бінада пра шлях да актывізму і валанцёрства ва Украіне
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Як апрацоўвалі жалеза на Беларусі ў VII стагоддзі да нашай эры?
    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Афіша

  • 18.05 — 17.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM