«Мы чакалі гэтага так доўга». Выйшла новае выданне рамана «Сабакі Эўропы»

У пражскім выдавецтве «Вясна» выйшла новае беларускае выданне рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Пра гэта пісьменнік паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.


311414654_2193187034191614_4288464447650549020_n.jpg

«Чацьвертае — ці шостае (гледзячы як лічыць). Прыгожая кніга, у якой ёсьць усё: сам раман, вершы, слоўнік, гісторыя кнігі на некалькіх старонках, даволі злавеснае, але неабходнае папярэджаньне для чытачоў і цытаты з водгукаў на „Сабакаў“ і на маю сьціплую творчасьць, якія выйшлі ў самых розных замежных і беларускіх мэдыях. Мая галоўная кніга», — напісаў Альгерд Бахарэвіч.

Нагадаем, суд Мінскага раёна Мінскай вобласці 17 траўня 2022 г. прызнаў кнігу «экстрэмісцкай».

Набыць раман можна тут.

Рэцэнзія Максіма Жбанкова: «I wanna be your (euro)dog. Бахарэвіч і прыцемкі Еўропы»