У выдавецтве Voland&Quist выйшаў раман «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча на нямецкай мове ў перакладзе Томаса Вайлера. «Мы чакалі яе тры гады — і вось яна прыехала з друкарні. Мая кніга пра маю краіну, маю мову і маю Эўропу», — падзяліўся радаснай навіной на сваёй старонцы ў Фэйсбук Альгерд Бахарэвіч.
«Раман ужо разасланы крытыкам, журналістам і рэцэнзэнтам , а я з радасьцю дзякую тым, без каго яна не зьявілася б на сьвет...», — напісаў аўтар у сацсетках.
Першая прэзэнтацыя рамана адбудзецца 22 лютага ў Literaturhaus Berlin.
Кнігу ўжо можна перадзамовіць. Таксама прэзентацыі нямецкай версіі рамана плануюцца ў Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі.
Альгерд Бахарэвіч — беларускі пісьменнік, творы якога сёння актыўна перакладаюцца на розныя мовы свету. Раман «Сабакі Эўропы» быў выдадзены ў 2017 годзе ў выдавецтве Логвінаў.
У 2022 годзе кніга «Сабакі Эўропы» была прызнаная беларускімі ўладамі экстрэмісцкай.
Чытайце яшчэ: «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам