Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» ў перакладзе на нямецкую мову трапіў у шорт-ліст Літаратурнай прэміі горада Гамбурга-2024 (катэгорыя «Кніга года»). Пра гэта напісаў аўтар раману на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Раман «Сабакі Эўропы» — у шорт-лісьце Літаратурнай прэміі горада Гамбурга-2024 (катэгорыя «Кніга года»)!
<...>
Нямецкі пераклад Томаса Вайлера выйшаў сёлета ў выдавецтве Voland&Quist», — напісаў Альгерд Бахарэвіч.
На прэмію «Кніга года» было намінавана 140 кніг, у шорт-ліст трапілі 5 кніг бэлетрыстыкі і 5 кніг нон-фікшн.
Пераможцы будуць абвешчаны ў лістападзе.
Беларускі пісьменнік і публіцыст Альгерд Бахарэвіч выдаў свой раман «Сабакі Еўропы» ў 2017 годзе ў Беларусі. У 2022 годзе кнігу прызналі «экстрэмісцкай». Вясной 2024 года раман быў выдадзены па-нямецку ў выдавецтве Voland & Quist.
Чытайце яшчэ:
Нічога не пэўна: нідзе і ніколі
«Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам