У беларускай тэнісісткі высокія шанцы стаць першай ракеткай свету ў 2022 годзе

28.12.2021 Спорт

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка можа завяршыць новы каляндарны год на першым радку рэйтынгу WTA.


Цяпер 23-гадовая Сабаленка займае другі радок у рэйтынгу лепшых тэнісістак планеты, саступаючы толькі адной калезе па цэху — аўстралійцы Эшлі Барці. Аднак ужо ў 2022-м годзе Арына атрымае выдатны шанц апярэдзіць прадстаўніцу Аўстраліі, асабліва калі будзе паспяхова выступаць на турнірах Вялікага Шлема, першы з якіх ужо ў студзені адбудзецца на радзіме галоўнай канкурэнткі беларускі.

Aryna-Sabalenka-Bio-Net-Worth-Age-Family-Partner-Ranking.png

Меркавання пра тое, што ў Сабаленкі нядрэнныя шанцы скончыць наступны сезон на першым радку сусветнай класіфікацыі, прытрымліваюцца і эксперты вядомай Бетынг-кампаніі Фавбет, у лініі якой заўсёды асаблівая ўвага надаецца тэнісным баталіям. Калі ўсталяваць прыкладанне БК Фавбет на смартфон і ў яго зручным меню адшукаць лінію на першую ракетку свету WTA па выніках 2022-га года, то апынецца, што верагоднасць поспеху Сабаленкі — амаль 20% шанцаў. І па гэтым паказчыку яе апярэджвае як раз Барці, якой аналітыкі пакідаюць больш за 25% верагоднасці захавання лідэрскай пазіцыі. Але, як бачым разрыў паміж дзяўчатамі невялікі, і абысці Эшлі ў Арыны абавязкова будзе шанец на працягу года, а то і не адзін.

Адзначым, што 2021-ы год выдаўся найбольш паспяховым у кар’еры беларускай тэнісісткі, якая не толькі дабралася да звання другой ракеткі свету, але і дабілася значнага прагрэсу на турнірах Вялікага Шлема. Як паведамляе партал BetON Беларусь, дзе аператыўна з’яўляюцца свежыя тэнісныя навіны з кортаў па ўсім свеце, Сабаленка, якая да 2021-га года ні разу не выходзіла нават у чвэрцьфінал на «Шлемах», у сезоне адразу двойчы дабіралася да паўфіналаў ТВШ. Размова аб траплянні ў Топ-4 на Уімблдоне-2021 і US Open-2021. І што асабліва крыўдна — у абодвух паўфіналах — супраць чэшкі Караліны Плішкавай і канадкі Лэйлы Фернандэс адпаведна, Арына змагалася вельмі годна, даводзячы паядынкі да трох сэтаў.

Варта нагадаць таксама, што 2021 год выдаўся для Сабаленкі вельмі ўраджайным і ў плане выйграных трафеяў. Арына стала пераможцай прэстыжных спаборніцтваў у Абу-Дабі і Мадрыдзе.

Партнёрскі матэрыял

Фота ў шапцы: eurosport.com