• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
03.04.2021 | Гісторыя

«Даказаў, што адплата немінучая». Сто гадоў таму ў Берліне Сагамон Тэйліран застрэліў арганізатара генацыду армян

Калі пачынаеш чытаць біяграфію Сагамона Тэйлірана, на першых старонках ніяк не падумаеш, што ён з часам абярэ прафесію забойцы-тэрарыста. Сагамон нарадзіўся 2 красавіка 1896 года на ўсходзе Турцыі, атрымаў пачатковую адукацыю ў мясцовай пратэстанцкай школе, а затым адправіўся ў Канстанцінопаль, дзе працягнуў навучанне ў ліцэі, піша Алег Новікаў на старонках «Новага часу».


Яго жыццё радыкальна змяніла кампанія турак супраць армянскага грамадзянскага насельніцтва, ахвярай якой аказалася сям’я Тэйлірана. Сагамон стаў сведкам згвалтавання дзвюх сясцёр і забойства маці ды брата. Выжыць яму ўдалося выпадкова: турэцкія салдаты чамусьці не дабілі яго, а пакінулі юнака паміраць на кучы параненых і мёртвых цел. У выніку Тэйліран вырашыў жыць — у імя сваёй помсты. Неўзабаве ён адправіўся ў Канстанцінопаль, дзе наладзіў кантакты з армянскай рэвалюцыйнай партыяй «Дашнакцуцюн».

000.jpg

Менавіта «Дашнакцуцюн» распрацаваў карную аперацыю пад назвай «Немезіс» — старанна прапрацаваны план помсты ўсім, хто вінаваты ў генацыдзе армянскага народа. Першапачаткова спіс патэнцыйных ворагаў утрымліваў больш за 600 імёнаў, але, улічваючы абмежаваныя магчымасці, іх колькасць скарацілі да 41. У спіс увайшлі самыя ненавісныя асобы, найбольш блізкія да кіраўніцтва Асманскай імперыі.

У спісе фігураваў і вялікі візір Мехмет Талаат-паша — міністр унутраных спраў Асманскай імперыі, дзяржаўны дзеяч, які лічыцца галоўным арганізатарам і куратарам генацыду і дэпартацыі армян. Менавіта Талаат-паша ў шыфраванай тэлеграме ад 15 красавіка 1915 года даў адмашку на масавыя забойствы армян. Ён таксама лічыцца суаўтарам дырэктывы, у якой выкладаліся канкрэтныя меры па «канчатковай ліквідацыі» армянскага народа.

Дарэчы, у сваіх мемуарах (апублікаваных у 1946 годзе) Талаат-паша прызнаваў факт гвалтоўнай дэпартацыі і знішчэння армян, але матываваў гэта выключна абаронай «нацыянальных інтарэсаў» туркаў і імкненнем перашкодзіць «стварэнню армянскай дзяржавы ў памежных з Расіяй рэгіёнах».

Таксама варта ўзгадаць, што ў 1919 годзе ў Канстанцінопалі пад ціскам краін Антанты, якія дыктавалі туркам умовы пасля Першай сусветнай вайны, Талаат-паша і іншыя каты армян былі завочна асуджаныя да смяротнага пакарання. Праўда, гэта быў хутчэй сімвалічны жэст. Усім асуджаным дазволілі сакрэтна збегчы з краіны. Так зрабіў і Талаат-паша, які пераехаў у Германію, дзе жыў пад іншым прозвішчам. У Германіі, а менавіта ў Берліне, яго і знайшоў Сагамон Тэйліран, якому даручылі акт адплаты. 15 сакавіка Сагамон высачыў ахвяру на вуліцы. Ён паклікаў Талаат-пашу і прылюдна застрэліў яго са свайго пісталета. Пасля гэтага малады армянін без лішняга шуму здаўся паліцыі, пакорліва прымаючы свой далейшы лёс.

Суд над забойцам стаў гучнай падзеяй. Адвакаты абралі цікавую тактыку: яны дамагліся, каб аб’ектам разгляду суда стала не толькі забойства, але і папярэднія дзеянні самога Талаат-пашы як арганізатара зверскіх масавых забойстваў мірнага насельніцтва.

У выніку на суд выклікалі шмат сведак, якія распавядалі падрабязнасці катаванняў і жорсткасці младатуркаў. Многае з расказанага шакавала грамадскасць, якая стала на бок абвінавачанага. У выніку ў чэрвені 1921 года германскі суд апраўдаў Сагамона Тэйлірана, спаслаўшыся на тое, што злачынства было здзейсненае пад уплывам глыбокай эмацыянальнай траўмы.

Сагамон Тэйліран потым пражыў амаль трыццаць гадоў у Сербіі, потым у ЗША, дзе і памёр у 1960 годзе. Яго ўчынак у Арменіі заўжды разглядалі як подзвіг. «Ён даказаў, што адплата немінучая — і справядлівы суд нагоніць забойцаў у любым месцы і ў любы час. З тых часоў ніхто з асманскіх забойцаў, нават калі і памёр сваёй смерцю, не ведаў спакою ані хвіліны», — піша армянская прэса з нагоды юбілею.

Ёсць і дыяметральна супрацьлеглыя думкі, паводле якіх Тэйліран быў банальным злачынцам. Напрыклад, такую пазіцыю адстойвае шэраг гісторыкаў Азербайджана. Некаторыя лідары гэтай краіны ў свой час таксама сталі ахвярамі «Дашнакцуцюн». Крытыкі Тэйлірана спрабуюць выявіць яго ментальна хворым чалавекам, хлусам і нават баязліўцам. Напрыклад, у віну армяніну ставяць тое, што ён страляў са спіны, пабаяўшыся паглядзець ахвяры ў вочы.

Напэўна, кампраміснай будзе фармулёўка аднаго французскага гісторыка. Ён лічыць апісаныя вышэй падзеі «рэдкім выпадкам, калі злачынным шляхам спрабавалі аднавіць справядлівасць і адпомсціць за знішчэнне народа».

Напрыканцы застаецца нагадаць яшчэ адну іронію гісторыі. У 1943 годзе парэшткі Талаат-пашы былі перавезеныя з Берліна ў Стамбул і пахаваныя на мемарыяльных могілках пад назвай Манумент Свабоды. Аказваецца, да таго, як пачаць пераследаваць армян, у 1909-м нябожчык удзельнічаў у падаўленні выступлення кансерватараў-путчыстаў, што спрабавалі спыніць працу асманскага парламента. Менавіта ў гонар жаўнераў, якія абаранялі парламент, і быў пабудаваны помнік. Больш за тое, комплекс, у якім пахаваны далёкі ад дэмакратычных каштоўнасцtq Талаат-паша, лічыцца сімвалам турэцкай дэмакратыі і адданасці краіны свецкім прынцыпам.

Дарэчы, да ўсёй гэтай гісторыі аказалася датычная і Беларусь. Менавіта ў Беларусі, а дакладней, пад Ваўкавыскам, у 1900 годзе нарадзіўся будучы вядомы польскі адвакат Рафаэль Лемкін. Ён уважліва назіраў за дэталямі працэсу над Сагамонам Тэйліранам. Гэты працэс натхніў Лемкіна сфармуляваць азначэнне паняцця «генацыд» і прапанаваць сусветнай грамадскасці прыняць адпаведную міжнародную канвенцыю супраць злачынстваў такога кшталту.

«Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип