• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.06.2019 | Адукацыя

Безыдэйнасць, нелюбоў да крытыкі сярод беларусаў — праблема ў ВНУ?

Калумніст budzma.by Лаймуціс Сакалоў шукае і знаходзіць вытокі беларускай бязвольнасці і безыніцыятыўнасці ў сістэме вышэйшай адукацыі.


У чым праблема сучасных беларусаў? У адсутнасці ідэйнасці? Страху заляпацца? Важдзізме? Мяркую, што гэта вынікае з адсутнасці плюралізму, іншадумства, традыцыі крытыкі і гістарычнай адсутнасці пляцовак фармавання гэтых працэсаў.

У прасторы пастаянна віруе адно барадатае, але актуальнае выказванне: “Усё пачынаецца са школы”. З гэтым цяжка не пагадзіцца, але ж, як мне падаецца, сапраўдная традыцыя мыслення і стварэння пачынаецца менавіта ва ўніверсітэце, дзе ў тэорыі павінныя сабрацца ўжо мэтанакіраваныя і апантаныя сваёй справай маладзёны, што хочуць не проста атрымаць “корачку”, але і змяніць сваю сферу, дадаць да яе новых ідэй, а можа нават паглыбіць тое, што раней падавалася не такім значным. Але...

Але я ніколі не забуду, як у свой не надта працяглы час навучання ў тагачасным Інстытуце журналістыкі БДУ пачуў вельмі папулярныя і масавыя словы: “Дык тут проста прасцей корку атрымаць!” Дыплом як самамэта. Ну а праграма ўраўнілаўкі, што зусім не спалучалася з актуальнымі медыя, проста забівала любую спробу іншадумства і крытыкі. Як, напрыклад, аднойчы пісалі эсэ па філасофіі. Трэба было выказаць свае думкі. І ведаеце што? Нават там большасць пісала, у чым згодная і наколькі гэта ўсё важка і прыўкрасна. Ні слова таго, што самі думаюць. Далі тое, што, на іх думку, ад іх патрабуецца. І некаторыя былі ў шоку, што, аказалася, можна было КРЫТЫКАВАЦЬ, аналізаваць і ПРАПАНОЎВАЦЬ, ствараць ДЫСКУСІЮ! А мяне тады шакавала, што можна проста слепа пагаджацца, бо гэта ў праграме — значыць вартае, неабходнае і абавязкова праўдзівае.

Дык адкуль растуць рогі гэтай праблемы? Чаму так шмат людзей адвыкла ад дыскусій, а не срачаў? Аналізу, а не сляпой таўталогіі?


І тут я вырашыў пакапаць універсітэцкую гісторыю нашага рэгіёна... Спачатку давайце зірнём, як было ў суседзяў.

Польшча. Самы старажытны ўніверсітэт — Ягелонскі, што ў Кракаве. Год ўтварэння — 1364. Калі браць часы да ХХ стагоддзя, то ў Польшчы на момант рэвалюцыі ўжо існавалі 2 універсітэты: Ягелонскі і Варшаўскі (1816). А калі ўзяць ўніверсітэты перыяду незалежнасці і Віленскі ўніверсітэт, лічба будзе нашмат большая.

Украіна. Дэ-факта першым універсітэтам можна лічыць Астрожскую славяна-грэцка-лацінскую школу, заснаваную за некалькі гадоў да Віленскага ўніверсітэта — у 1576-м. Калі ж браць перыяд да ХХ стагоддзя, то тут можна здзівіцца колькасці вышэйшых школаў: Кіева-магілянская акадэмія (1632), Львоўскі ўніверсітэт (1661), Харкаўскі ўніверсітэт (1805), Кіеўскі ўніверсітэт (1834), Адэскі ўніверсітэт (1865), Чарнавіцкі ўніверсітэт (1875), Кіеўскі політэхнічны інстытут (1898). У суме мы атрымліваем ажно 8 нацыянальных ВНУ!

Літва. Апроч супольнага для яе, Беларусі і Польшчы Віленскага ўніверсітэта ўсё ж варта ўзяць у пералік і тыя ВНУ, што былі заснаваныя ў час яе незалежнасці да савецкай акупацыі, бо тут усё ж можна казаць аб заснаванасці на нацыянальных, а не савецкіх традыцыях. І тут мы атрымліваем таксама даволі вялікі спіс: Універсітэт Вітаўта Вялікага (Каўнас, 1922), Цяльшайская духоўная семінарыя (1927), Акадэмія асветы (1935), Каўнаскі медыцынскі ўніверсітэт (1919), Літоўская акадэмія музыкі і тэатра (Каўнас, 1933), Сельскагаспадарчая акадэмія (1924).

А што тычыцца Беларусі... Толькі Віленскі ўніверсітэт і Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія (Горы-Горкі, 1840). З моманту іх закрыцця і фактычна па сённяшні дзень на тэрыторыі Беларусі перасталі існаваць сапраўды свабодныя і адносна вялікія пляцоўкі фармавання ідэй і развіцця школы, традыцыі ў шэрагу гуманітарных (і не толькі) сфераў. А калі казаць наўпрост, то нават сёння ў тым ліку грамадства робіць усё магчымае, каб дабіць любыя магчымасці з’яўлення гэтых так патрэбных парасткаў бунту ідэяў. Але ж вельмі сімвалічна, што абодва гэтыя ўніверсітэты былі закрытыя за іншадумства і нацыянальныя ідэі. Прыкладна такі ж лёс спасціг ЕГУ ўжо ў ХХІ стагоддзі...

Такім чынам, фактычнае адставанне ў ідэях, традыцыі кансэнсусу, іншадумства дасягае амаль 156 гадоў. Я не кажу, што ўвогуле нічога не было, але гэтыя парасткі развіваліся пад уплывам зусім іншых культур, былі скажоныя і часам узаемавыключальныя. Ну, адзінае што можна вылучыць асобна, — феномен Заходняй Беларусі, які чамусьці выпускаюць з поля зроку, хоць менавіта гэты перыяд прынёс краіне нейкае свежае паветра.

Можа, менавіта таму ёсць такая ідэйная і развіццёвая розніца паміж суседзямі і Беларуссю?

Калі ў імперскіх ВНУ яшчэ была хоць нейкая глеба для развіцця, то савецкая сістэма канчаткова ператварыла універсітэты ў заводы штампоўкі выканаўцаў волі сістэмы. 

Канечне, былі асобы-выключэнні, але ж у асноўным яны ці былі напалову адэптамі партыі, ці расстраляныя, ці проста фактычна не было пляцоўкі. Такім чынам, панятак эліты дэградаваў, муціраваў з савецкімі догматамі, і ў канцы мы маем паўдыктатарскія мікрасусвецікі важдзёў, што ці жывуць па прынцыпах той самай наменклатуры альбо маюць паўрэлігійныя скрэпы нейкага падставовага набору ідэй, якія настолькі маральна састарэлі, што жыцця гэтаму ў ХХІ стагоддзі фактычна няма. 

Адзіная ўстанова, якая хоць крыху наблізілася да мінімальнага выпраўлення сітуацыі, — ЕГУ, але праблема настолькі глыбокая, што пляцоўкі ўжо недастаткова, ды і ёсць некалькі сваіх “але”. 

Патрэбная тэрмінова хоць нейкая традыцыя і школа, нейкая метадычка і базіс, праз які ахвочыя змогуць адносна хутка і якасна пераарыентавацца ў новае поле. Прашу не блытаць з фанатызмам і маўклівым падпарадкаваннем — базіс на тое базіс, каб яго абмяркоўваць, удасканальваць і змяняць у залежнасці ад духу эпохі і генерацый.

Менавіта таму, мяркую, у Беларусі фактычна няма ідэй, крэатыву і сапраўднай інавацыйнасці — збольшага спалучэнне і рэплікацыя, якая задавальняе даволі фанатычныя густы адэптаў тых ці іншых малых суполак.

А іншадумства як лічылася варожай дзейнасцю, так і засталося, бо, на жаль, смелыя ідэі і незалежнасць у галовах дагэтуль у Беларусі не ў прыярытэце... Таму калі і пачынаць перамены, дык у першую чаргу з ВНУ.


Лаймуціс Сакалоў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип