Правілы самаізаляцыі ў Беларусі сталі больш акрэсленымі

Урад удакладніў правілы самаізаляцыі. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 5 мая 2020 года нумар 268 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

000022_1588749450_87368_big.jpg

Хворыя на каранавірус абавязаны паведамляць пра магчымую крыніцу свайго заражэння, а таксама расказаць аб сваіх кантактах і месцах знаходжання.

Хворыя і кантакты першага ўзроўню абавязкова праходзяць медыцынскі агляд.

Тэрміны знаходжання грамадзян у самаізаляцыі могуць быць прадоўжаны або скарочаны па рашэнні лечачых урачоў.

Вызначана, што дзеці да 10 гадоў павінны самаізалявацца, калі яны з'яўляюцца кантактамі другога ўзроўню, маюць адзін або некалькі рэспіраторных сімптомаў і наведваюць дзіцячыя сады або школы.

Знаходжанне непаўналетніх грамадзян у самаізаляцыі забяспечваюць іх законныя прадстаўнікі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.