• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.10.2018 | Афіша Кіно

Самыя пікантныя фільмы «Лістапада» будуць паказвацца ноччу

Падчас «Лістапада» на начным вялікім экране гледачы змогуць убачыць карціны, у якіх таямніцы, жахі і страсці «нізкіх» жанраў становяцца толькі адпраўной кропкай для віртуозных аўтарскіх разважанняў аб поўнай супярэчнасцяў і парадоксаў чалавечай натуры. Прапануем самую вострую і пікантную пазаконкурсную секцыю 25-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю – «Колер ночы».

Нароўні з фільмамі класікаў сучаснага кіно Ларса фон Трыера, Паола Сарэнціна і Клер Дэні тут будуць паказаны работы малазнаёмых аўтараў з Паўднёвай Афрыкі і Францыі, якія працуюць на стыку папулярнага і аўтарскага кінематографа. Клаўстрафобія ў космасе, прысвячэнне Хічкоку, «салодкае жыццё» моцных гэтага свету, каханне, якое перамагае сэкс, злачынствы і пакаранні, начныя шорахі і цені запануюць на фестывальных экранах у познія гадзіны.

Фільмы секцыі «Колер ночы» будуць паказвацца ў кінатэатрах «Масква», «Цэнтральны», «Falcon Club Буцік Кіно».

dom

ДОМ, ЯКІ ПАБУДАВАЎ ДЖЭК (Данія, Швецыя, Францыя, Германія) Ларса фон Трыера

У ролях: МэтДзілан, БрунаГанц, Ума Турман, ШывонФэланХоган, СафіГрабёль

Амерыка 70-х, гісторыя надзвычай інтэлігентнага серыйнага забойцы па імені Джэк. Сюжэт будуецца вакол пяці забойстваў, якія ахопліваюць 12 гадоў яго жыцця. Аповед вядзецца ад асобы Джэка, для якога кожнае забойства – вытанчаны твор мастацтва. І хоць відавочна, што ўмяшання паліцыі пазбегнуць не атрымаецца, Джэк гатовы пайсці на ўсё, каб давесці свой шэдэўр да дасканаласці.

loro

ЛОРО (Італія, Францыя) Паола Сарэнціна

У ролях: Тоні Сервіла, Рыкарда Скамарчо, Фабрыцыа Бенцівольо, Алена Сафія Рычы, Раберта Херліцка, Ана Банаюта, Касiя Смутняк

На закрытых вечарынах і дарагіх прыёмах, у Рыме і на Сардзініі, – яго заўсёды акружаюць самыя прыгожыя і самыя небяспечныя людзі, гатовыя на ўсё, толькі б атрымаць доступ да жывой легенды. «Лоро» («яны») – гэта нуварышы-італьянцы і іх норавы, увасабленне якіх – тыран і весялун, геданіст і рамантык, скандальны палітык і мільярдэр Сільвіа Берлусконі.

obshestvo

ВЫШЭЙШАЕ ГРАМАДСТВА (Францыя, Германія, Польшча, Вялікабрытанія, ЗША) Клер Дэні

У ролях: Роберт Пацінсан, Жульет Бінош

Дзесьці ў адкрытым космасе, паза межамі Сонечнай сістэмы лунае касмічны карабель, які выконвае незвычайную місію. Яго мэта – найбліжэйшая ад Зямлі чорная дзірка. На яго борце каманда, якая складаецца з маладых мужчын і жанчын – злачынцаў, якія адбываюць пажыццёвае пакаранне. У іх ліку Мантэ, малады мужчына, які добраахвотнаа дмовіўся ад кахання і інтымных адносін. Падманным шляхам яго семя ўжыўляецца ў цела адной з касмічных вязніц. Нараджаецца дзяўчынка, якой наканавана змяніць жыццё героя…

37

КВАТЭРА 37 (ПАР)  НасіфаДумісы

У ролях: Іршад Элі, Манік Рокман, Эфраім Гордан, Сэндзі Шульц, Дэні Рос

Вольная інтэрпрэтацыя фільма Альфрэда Хічкока «Акно ў двор». Трапіўшы ў пераплёт, РэндАл Хендрыкс аказаўся прыкаваным да інваліднага крэсла. Каб хлопец не звар’яцеў між чатырох сцен, яго дзяўчына Пэм дорыць яму бінокль. Але ў жыцці Рэндэла ёсць яшчэ адна праблема – ён завінаваціўся буйную суму Эмі, падпольнаму ліхвяру з задаткамі садыста. Аднойчы, назіраючы ў бінокль за суседзямі, ён бачыць, як верхавод мясцовай хеўры Лоэр забівае чалавека. Рэндал вырашае пайсці на рызыку і пры дапамозе шантажу разабрацца з грашовым доўгам. Аднак Рэндал і Пэм сутыкаюцца са здрадай на глебе сквапнасці, праз што жыццё ператвараецца ў смяротны атракцыён.

pradator

ДРАПЕЖНІКІ (Францыя) Венсана Марыет

У ролях: Лілі-Роўз Дэп, Лоран Лафіт, Каміль Катэн, Алаіз Саваж

На поўдні Францыі, у маляўнічым кутку, акружаным лясамі, азёрамі і пячорамі, разбіты летні лагер, дзе дарослыя і падлеткі праводзяць свой адпачынак. Ідылію бестурботных дзён парушае слых аб ягуары, дзікім зверы, чый грозны рык палохае па начах загулялую моладзь і закаханыя пары. Чарада дзіўных здарэнняў і прыезд паліцыі, якая расследуе справу аб знікненні людзей, толькі ўзмацняюць таямнічую атмасферу. Юная Лора спрабуе самастойна раскрыць загадку, аднак становіцца галоўнай падазраванай у новым злачынстве.

Заснавальнікі ММКФ «Лістапад» – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізатар «Лістапада» – Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн».

Генеральным партнёрам кінафестывалю выступае банкаўская плацежная картка «Шчодрая» Mastercard.

Афіцыйныя партнёры «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама, Falcon Club Буцік Кіно, авіякампанія «Белавія», «Белтэлекам», афіцыйны білетны аператар «Байкард». Пры падтрымцы Белтэлерадыёкампаніі, кінастудыі «Беларусьфільм» і рэкламнага агенцтва «Фортэ».

Прапануем аб’ядноўваць прысвечаныя 25-му кінафестывалю «Лістапад» матэрыялы і публікацыі ў сацыяльных сетках хэштэгам #listapad25 .

Сачыце за навінамі на афіцыйным сайце www.listapad.com, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook, Instagram, УКантакце, Twitter.

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип