Сапрана Вялікага тэатра Беларусі Марта Данусевіч перамагла ў міжнародным конкурсе вакалістаў

22.07.2022 Музыка

«Колькасць заявак была рэкорднай: удзельнічалі 32 выканаўцы», — адзначаюць у тэатры.


294046314_4722731567828313_8885948840717894698_n.jpg
Фота са старонкі Вялікага тэатра Беларусі ў Фэйсбуку

У аўстралійскім музычным конкурсе імя Элізабэт Конэл прымаюць удзел сапрана з розных краін, творцы, якім ад 25 да 35 гадоў. Асноўная ідэя спаборніцтва — даць пляцоўку для спевакоў з патэнцыялам выканання партыі драматычнага сапрана.

Сёлета конкурс праводзіўся анлайн. 

Адзін з яго заснавальнікаў, вядомы аўстралійскі дырыжор і піяніст Рычард Бонінг быў у журы і прымаў рашэнне аб пераможцах.

«Віншуем Марту, ганарымся і жадаем моцнага здароўя і далейшых поспехаў!» — гаворыцца на старонцы Вялікага тэатра Беларусі ў Фэйсбуку.