27 траўня ў Новым тэатры ў Варшаве адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Наталлі Арсенневай – адной з найважнейшых узнагарод у галіне беларускай паэзіі, піша bellit.info.

Лаўрэатам прэміі 2026 году стаў Ігар Кулікоў з кнігай «Нетутэйшая далечыня» (Янушкевіч, 2025) за метафізічную адвагу ў працы з мовай і стварэнні апрычонага мастацкага свету.
У кароткі спіс сёлетняй прэміі таксама ўвайшлі:
Цырымонія сабрала прадстаўнікоў літаратурна-культурнай беларускай і міжнароднай супольнасці. Прэмія імя Наталлі Арсенневай працягвае сваю місію – падтрымліваць беларускую паэзію і адзначаць творы, якія адкрываюць новыя магчымасці мовы і мыслення.