Адкуль у нас столькі корчмаў? Праўда і міфы пра карчму і шынок у ВКЛ

24.10.2024 Сармат

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.


Sarmat

Па 40-50 корчмаў на адно мястэчка — як гэта магчыма? Ці толькі пілі ды елі ў карчме? Калі і для каго гэтае месца было небяспечным? Чаму карчмара лічылі «чортам», але ўсё адно ішлі? Да чаго тут яўрэі, і як карчмарства стала крыніцай канфлікту? Колькі каштавала гарэлка, і як заплаціць ураджаем, які яшчэ не вырас?

Міфы і праўда пра корчмы — у нашым відэа.