Як ваявала шляхта: міфы і праўда. Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру

Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Сармат», прысвечанага шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы.  


Sarmat

Вайна — асноўны абавязак дваран Рэчы Паспалітай. Не можаш сам — збяры на вайну атрад, полк ці цэлае войска. Як выглядалі нашы ваяры? Крылатыя гусары, пяцігорцы, выбранцы — у чым розніца? Гетман і кашталян — хто гэта? Ці быў у нас свой «ГУР» ды ваенкамы? У чым розніца з арміяй Масковіі?

 
Раскладаем па палічках праўду і міфы пра шляхту на вайне. Гаворым пра моцныя і... слабыя бакі шляхецкага мілітарызму.


 

Папярэднія выпускі гістрачынага серыяла «Сармат» глядзіце па спасылцы.

Глядзіце гістарычны цыкл «Сармат», дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах пад відэа, дасылайце нам свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту thebudzma@gmail.com або ў тэлеграм-бот @BudzmaSuviaz_Bot.

Новыя серыі відэапраекта «Сармат» будуць выходзіць на нашым ютуб-канале штопятніцу. Падпісвайцеся на канал, каб не прапусціць.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.