Альгерд Бахарэвіч. Сарока на шыбеніцы. Мн.: І. П. Логвінаў, 2009. – 354 с.
Бахарэвіча нясуць на шчыце як вялікую надзею новай беларускай літаратуры. Нясуць, па праўдзе, такія ж надзеі, як і сам Альгерд. Не, гэта не іронія, а вялікі сум. Пастмадэрн лаяць ня модна. Лаяць пастмадэрн кшталт фільмаў Таранціна рука не ўздымецца. Гэта мастацтва, якое б’е туды, куды і павінна біць. Манера пісаць прыгожа ні пра што пайшла ад Еўропы. Пагадзіцеся: у ЗША гэты самы пастмадэрн не займае пазыцыю лідэра. Гэта больш даспадобы Еўропе, бо там у пісьменнікаў існуе вялікая праблема – хранічна не хапае жыццёвых канфліктаў. Пра Беларусь такое можна сказаць толькі пасля прагляду тэлебачання – такі ж парадыз, як Швецыя. Але ж тое «карцінка». І калі ў адным з Саюзаў пісьменнікаў тое добра, дык у іншым ужо даўно можна было ўзброіцца бессмяротным метадам «крытычнаага рэалізму». Яго няма. Тэкст цалкам.