Выстава ручнікоў і посцілак «Матуліны кросны» ў Віцебску

23.02.2024 - 31.05.2024 16:00 - 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36) 4 рублі
 

У пятніцу, 23 лютага, у віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрываецца выстава ручнікоў і посцілак «Матуліны кросны» з музейных фондаў.




Дата: 23 лютага

Час: 16.00

Месца: Ратуша, вул. Леніна, 36, Віцебск 


Выстава прэзентуе калекцыю ручнікоў і пакрываў (посцілак) гісторыка-этнаграфічнага рэгіёна Паазер’я, а таксама абрусаў, спальных прылад, прадметаў адзення, вырабленых уручную на ткацкіх станках (больш за 200 прадметаў). 

Можна пабачыць і сельскагаспадарчыя прылады працы для апрацоўкі ільну, вырабу тканіны, а таксама элементы інтэр’ера сялянскай хаты і фотаздымкі другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзяў, якія ілюструюць сялянскую працу і побыт. 

У экспазіцыі — асноўныя тыпы ручнікоў Віцебшчыны: полацкія, віцебскія, усходне-віцебскія, стараверскія, ручнікі пагранічных з Падняпроўем і Паняманнем раёнаў, пазарэгіянальныя ручнікі — прадметы двухнітавага, бранага, выбарнага, шматнітавага, ажурнага, пераборнага ткацтва. 

Прымяненне ручнікоў і посцілак ў побыце адлюстравана ў рэканструяваным інтэр’еры сялянскай хаты, дзе можна пабачыць ручнік-«набожнік», вясельны ручнік, ручнік-«уціральнік», «трапкач» і інш. 

Падчас адкрыцця выставы выкладчыкі і навучэнцы Віцебскага тэхналагічнага каледжа пакажуць працэс ткацтва на сучасных кроснах, а госці атрымаюць магчымасць далучыцца да ручнога вырабу тканіны. 

Выстава будзе працаваць да 31 траўня.


Кошт квіткоў: 4 рублі — дарослы, 2 рублі — школьнікі / студэнты.





Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Майстар-клас па выцінанцы-выбіванцы ў Іўі

07.04.2026 (16:00 - 18:00) Іўеўскі музей нацыянальных культур (вул. 17 Верасня, 9)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

08.04.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ