7 траўня ў Варшаве адбудуцца два прэм’ерныя паказы спектакля «Зэкамерон» паводле аднайменнага цыкла апавяданняў Максіма Знака, піша PENBelarus.
Гэта вынік сумеснай працы Купалаўцаў і таленавітага музыкі, кампазітара Уладзіміра Пугача.
Максім Знак — адвакат, паэт, бард, палітзняволены. Затрыманы ў 2020 годзе і асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У зняволенні Максім напісаў кнігу «Зэкамерон», якая выдадзена на беларускай, расейскай, ангельскай, нямецкай, шведскай мовах. Даведацца болей пра Максіма можна тут.
У спектаклі бяруць удзел Алег Гарбуз, Уладзімір Пугач, Сяргей Чуб.
Рэжысёр — Войцэх Урбаньскі.
Кампазітар — Уладзімір Пугач.
Дата: 7 траўня
Час: 18:00 і 20:30 (час мясцовы)
Месца: Przodownik Teatru Dramatycznego, Olesińska 21.
Квіткі шукайце тут.
Чытайце яшчэ: У турэмнай выдавецкай серыі выйшаў «Зэкамерон» Максіма Знака