Выстава старажытнабеларускага сакральнага мастацтва «33 ступені» ў Мінску

14.03.2024 - 19.05.2024 18:00 - 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15) 5 рублёў
 

14 сакавіка ў галерэі Савіцкага адкрываецца выстава старажытнабеларускага сакральнага мастацтва «33 ступені».






Дата і час: 14 сакавіка ў 18.00

Месца: галерэя Савіцкага, пл. Свабоды, 15, Мінск



Гэта сумесны праект Музея гісторыі горада Мінска і аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 

У экспазіцыі — унікальныя творы іканапісу і скульптуры, створаныя ў XVII—XIХ стст. на тэрыторыі Беларусі. 

Пасля закрыцця шматлікіх храмаў у 1960–1970-х гг. гэтыя творы былі выратаваны ад раскрадання і знішчэння. 

У ходзе навуковых экспедыцый стараннямі мастацтвазнаўцаў помнікі сакральнага мастацтва беражліва збіраліся ў калекцыю Музея старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук БССР. 

На выставе экспануюцца розныя віды драўляных крыжоў праваслаўнай і каталіцкай канфесій з розных рэгіёнаў Беларусі. 

Упрыгожаць выставу узоры беларускага іканапісу і алтарныя палотны, якія паказваюць выяву Ісуса Хрыста і падзеі Евангелля. 

Асаблівасцю беларускай школы рэлігійнага жывапісу з’яўляецца імкненне да фальклорнай інтэрпрэтацыі класічных сюжэтаў. Экспазіцыю дапаўняюць творы Міхаіла Савіцкага на біблейскую тэматыку. 


Працуе выстава да 19 траўня.








Вам можа быць цікава

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Беларускі стэнд на Варшаўскім кніжным кірмашы

28.05.2026 12:00 - 31.05.2026 18:00 стадыён PGE Narodowy (al. Księcia Józefa Poniatowskiego 1)

Сямейны фестываль Bookids у Мінску

06.06.2026 10:00 - 07.06.2026 20:00 Батанічны сад, (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ