Мемарыяльная выстава графікі Кацярыны Мясніковай «Кветкі з нябёсаў» у Віцебску

27.03.2024 - 19.05.2024 18:00 - 19:00 арт-прастора «Талстога, 7» (вул. Талстога, 7) Бясплатнае



У арт-прасторы «Талстога, 7» пачала працу мемарыяльная выстава графікі полацкай мастачкі Кацярыны Мясніковай «Кветкі з нябёсаў».






Дата: па 19 траўня

Месца: арт-прастора «Талстога, 7», вул. Талстога, 7, Віцебск 



Спадарыня Кацярына працавала пераважна ў тэхніцы пастэлі. На выставе можна пабачыць 28 работ апошніх пяці гадоў жыцця. 


Кацярына Мяснікова (1981 — 2023) — выпускніца мастацка-графічнага факультэта ўніверсітэта імя Машэрава.


 З 2005 па 2014 год яна была куратаркай і арганізатаркай шматлікіх мастацкіх праектаў і маладзёжных пленэраў «У пошуках Атлантыды», якія збіралі вядомых беларускіх мастакоў і маладых творцаў разам і дазволілі шмат каму з моладзі вызначыцца з уласным стылем і аўтарскім бачаннем у творчасці. 


Афіцыйнае адкрыццё выставы адбудзецца 4 красавіка а 16-й гадзіне. 


Працуе выстава па 19 траўня.





Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

NAVIBAND у Быдгашчы

08.04.2026 (20:00 - 22:00) Over the Under Pub (Dworcowa, 51)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ