Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Фота: onliner.by
У Рэспубліканскім Спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явілася пазнака пра тое, што яшчэ 29 жніўня інфармацыйная прадукцыя, сацсеткі і лагатып гурта Tor Band былі прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Акрамя таго, «экстрэмісцкім» быў прызнаны Patreon гурта, дзе людзі маглі дасылаць данаты музыкам.
Пазначана, што «экстрэмісцкімі» таксама з’яўляюцца песні «Ж*ве»; «Ух*д*»; «Мы — н* нар*дец» і інш.
Нагадаем, удзельнікаў гурта Tor band разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. Затрыманым музыкам прызначылі па 15 сутак арышту.
Таксама вядома, што Юліі Галавач, жонцы музыкі Дзмітрыя Галавача, прысудзілі штраф 30 базавых і адпусцілі ў залі суда.
Лёс жонкі музыкі Яўгена Бурло невядомы.