З'явіўся сайт ByCovid-19 — для дапамогі беларускім дактарам

08.04.2020 Байнэт

«Як абяцалі, запусцілі сайт, — піша ў фэйсбуку грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак. — Тут вы знойдзеце інфармацыю, як можна дапамагчы і як атрымаць дапамогу. У будучыні на ім жа мы будзем выкладваць справаздачнасць пра сабраныя сумах, дастаўкі і закупках».

Безымянный.png


На ім вы знойдзеце ўсе спецыяльныя формы:

— для лекараў і медперсаналу, хто жадае падаць заяўку на дапамогу,

— для валанцёраў, хто хоча прапанаваць сваю дапамогу,

— для донараў з ліку юрыдычных асоб, хто мог бы падтрымаць акцыю фінансава ці даць сваю прадукцыю / паслугі для задавальнення запытаў бальніц,

— для КОЖНАГА, хто хоча дапамагчы і перавесці грошы на сродкі абароны для лекараў. Нават невялікая сума важная!

 Дзякуй нашым урачам за працу, а ўсім вам за падтрымку і дапамогу!