• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.11.2013 | Музагляд з Сяргеем Будкіным

Sciana: Мы застаемся тут (аўдыё-прэм’ера альбому)

Гурт Sciana прадстаўляе на сайтах Budzma.org і Tuzin.fm свой альбом “Мы застаемся” — трэці нумарны дыск за сваю 14-гадовую гісторыю.

У назьве новага альбому берасьцейцаў закладзена іх пазыцыя — яны застаюцца тут і цяпер, з сваёй музыкай і мовай. Рук не апускаюць, у чужую краіну не зьязджаюць ды працягваюць ствараць новыя песьні, хутчэй насуперак, чым дзякуючы абставінам.


Спампаваць з Tuzin.fm адным файлам

Неяк так склалася, што рок-гурты, што ўтварыліся пры канцы 90-х, у нас чамусьці дагэтуль лічацца “маладымі ды таленавітымі” (найперш IQ48, Sciana, Re1ikt). Між тым, у гэтых музыкаў даўно сфармаваная музычная і жыцьцёвая філязофія, і яны абсалютна заслужылі да сябе адпаведнага стаўленьня. Як, скажам, маладыя фолк-музыкі прымаюць “Старога Ольсу” (абсалютных пагодкаў “Сьцяны”, між іншым) — яны “бацькі”. Sciana — адзін з тых гуртоў, што сфармаваў аблічча беларускай альтэрнатыўнай музыкі новага стагодзьдзя. Яны маюць актуальны гук,  шалёную энэргетыку, абсалютна пісьменныя тэксты ды аранжыроўкі.

Дыск “Мы застанемся” збольшага складзены зь нятленак, правераных гадамі на выступах у тутэйшых клюбах ды пабах ды замежных канцэртных залях ды опэн-эйрах.  “Сьцяноўцы” наогул да выданьня рэлізаў падыходзяць зь нейкім асаблівым трапятаньнем, таму і выходзяць у іх альбомы гады ў рады: дэбютнік “Рыфы лёсаў” быў у 2002, а наступны, “Кропка вяртаньня”, толькі ў 2010. У новы дыск увайшлі дагэтуль нявыдадзеныя гіты “Make Yourself” (больш вядомая, як “Можна быць”) ды “Калыханка”, праўда, ужо без саксафона. Музыкі вымушана адмовіліся ад гэтага інструмэнта, бо саксафаніст іхні лёзунг не падзяляў і заставацца ў гурце бяз яўных пэрспектываў не хацеў. Замена жывога інструмэнта электронікай выглядала на рызыкоўную, але апраўдала сябе — асабліва цікавы сымбіёз атрымаўся ў песеньцы “Ліхтары”. Песьню “Вясна.by” наогул аддалі на апрацоўку новаму ўдзельніку каманды Валерыю Сакалову, вядомаму з электронных праектаў Too late: Frozen i SKLF, і ён зьмяніў твор да поўнай непазнавальнасьці. Альбом дарыць некалькі новых гітоў — найперш “Апошнюю песьню”, запісаную ў дуэце з Касяй Леванюк з гурта TerraKod, фактычна, загалоўны нумар альбому. А трэкам “Рагамабіль” каманда руйнуе стэрэатып пра тое, што грае выключна суворую музыку з экзыстэнцыйнымі тэкстамі.

Sciana зрабіла практычна немагчымае — яна запісала альбом, яшчэ цікавейшы за папярэдні, які і палаяць не было за што. Яны “бацькі”, гэта факт.

 

 

Ідэя: 10
Выкананьне: 10
Тэксты: 9
Запіс: 9
Аздабленьне: 8

Сяргей Будкін

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў

Гомельскі бард Андрэй Мельнікаў знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёна да 5 лютага. Пра гэта паведамляе «Штодзень». ...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр Беларусы свету

«Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай

1 лютага ў авангардным тэатры Komuna Warszawa адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай

Наста Кудасава апублікавала верш на сваёй старонцы ў Фэйсбук, распавёўшы, што паслужыла нагодаю для напісання гэтага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну

У 2022-м Беларускі саюз дызайнераў адзначыў 35-годдзе. З 1987 года грамадская арганізацыя займаецца развіццём і прасоўваннем...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў
    Грамадства Тэатр Беларусы свету
    «Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай
    Грамадства Літаратура
    «На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай
    Грамадства
    Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну
    Грамадства Мастацтва
    Графіка на палатне. Выстаўку памяці Валерыя Шкарубы адкрылі ў Мінску
    Грамадства Літаратура
    Глядзіце, як будзе выглядаць вокладка рамана Хэмінгуэя, які хутка выйдзе па-беларуску
    Грамадства Тэатр
    «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    Гатуем з «Будзьма!»
    Халадзец: як страва вікінгаў стала беларускай. Гатуем з «Будзьма!»
    Грамадства «Музыка»
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах

Афіша

  • 28.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 28.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 28.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 28.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 28.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 28.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип