У адпаведнасці з Пастановай урада № 774 ад 30 снежня 2020 года, не дапускаецца продаж у адным гандлёвым аб'екце былых ва ўжыванні і новых футравых вырабаў, абутку, адзення швейнай і трыкатажнай (акрамя новых швейных і трыкатажных бялізнавых вырабаў). Таксама пад забаронай продаж у адным таварным аддзеле (секцыі) былых ва ўжыванні тавараў (акрамя букіністычных выданняў) і новых тавараў — паведамляе «Народная Воля».
У дакуменце прапісана, што ужываныя нехарчовыя тавары — гэта нехарчовыя тавары з бачнымі прыкметамі зносу, мыцця, эксплуатацыі. Таксама пад гэта вызначэнне падпадаюць нехарчовыя тавары належнай якасці з захаваннем таварнага выгляду, спажывецкіх уласцівасцяў без таварных цэтлікаў (этыкетак), калi iх наяўнасць прадугледжана вытворцам, а таксама нехарчовыя тавары, прынятыя па дамовах камісіі ад грамадзян.