Уладзімір Мулявін нарадзіўся ў 1941 у Свярдлоўску (цяпер Екацерынбург, Расія), вучыўся ў мясцовым музычным вучылішчы, працаваў у сібірскіх філармоніях. Цікавыя факты з жыцця музыкі ўзгадвае Наша Ніва.

У 1963 запрошаны ў Белдзяржфілармонію. У 1968 заснаваў пры ёй ансамбль «Лявоны», які ў 1970 стаў «Песнярамі».
Вывучыў беларускую мову, каб працаваць з народнай песняй. Дзякуючы «Песнярам» беларускі фальклор і класічная паэзія (Купала, Колас, Багдановіч, Танк) сталі вядомыя на ўвесь СССР. Сабраў залаты склад музыкаў: Місевіч, Барткевіч, Кашапараў, Тышко, Дзямешка, Дайнэка, Палівода.
У 2002 Мулявін трапіў у жорсткую аўтааварыю і 26 студзеня 2003 памёр ад атрыманых траўмаў у шпіталі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
«Песняры» застаюцца адным з найбольшых культурных дасягненняў Беларусі ў ХХ стагоддзі.
Яны мелі свае магазіны, былі адукаванымі. Савецкая ўлада рэпрэсавала іх. І ўжо бацька Уладзіміра, Георгій Мулявін, быў простым рабочым на заводзе «Уралмаш». Ён быў музычна адораным, добра іграў на гітары. Георгій сышоў з сям’і да іншай жанчыны, пакінуўшы жонку з трыма дзецьмі.
Яго першым настаўнікам музыкі быў палітвязень Аляксандр Наўроцкі.
Як расказваў Мулявін, гэты выпускнік Харкаўскага інстытута культуры і былы вязень сталінскіх лагераў быў незвычайна таленавітым музыкам-педагогам. Ён першым разглядзеў у Мулявіну не толькі талент, але і каласальную працаздольнасць. Наўроцкі займаўся са сваім выхаванцам па шэсць-сем гадзін у суткі, і ў выніку Мулявін паступіў у Свярдлоўскае музычнае вучылішча. Ён вучыўся на аддзяленні народных інструментаў, а самастойна асвоіў гітару, фартэпіяна і стварыў джаз-бэнд.
Мулявін не меў скончанай музычнай адукацыі, бо яго адлічылі з другога курса за «нізкапаклонства перад заходняй музыкай».
Патрабавальнасць Мулявіна да сябе пераходзіла усякія межы. Калі на першым выкананні песні публіка рэагавала вяла, Мулявін пасля канцэрта рваў уласныя ноты, і песня больш не выконвалася.
між 4-й і 9-й гадзінамі раніцы.
Калі прэтэндэнт браў верхнія ноты, ён мог разлічваць на ўваход у склад групы.
У 1959 18-гадовы Уладзімір Мулявін ажаніўся з артысткай Лідзіяй Кармальскай, якая выступала ў рэдкім жанры мастацкага свісту. У 1961 у іх нарадзілася дачка Марына, а ў 1975 — сын Уладзімір.
У тым самым 1975 шлюб з Кармальскай распаўся, і Мулявін ажаніўся з Святланай Слізскай. У 1976 у іх нарадзілася дачка Вольга.
Другі шлюб пратрымаўся да 1981, калі Мулявін, развёўшыся, ажаніўся з акцёркай Святланай Пенкінай. (Пазнаёміў іх калега па «Песнярах» Уладзіслаў Місевіч.) У 1982 ва Уладзіміра і Святланы нарадзіўся сын Валерый.
Смерць брата Уладзіміра, Валерыя Мулявіна, так і не была расследаваная. Ён загінуў у Ялце ў 1973-м, пасля канцэрта. Пракуратура і міліцыя адразу агучылі версію: упаў на парапет і разбіўся. Але «пясняр» Уладзіслаў Місевіч сцвярджаў у інтэрв’ю, што Валерыя забілі крымінальнікі. «Яго прайгралі ў карты. Прычым, імаверна, злачынцы паставілі на кон Валодзю. Але не вельмі разабраліся, хто з братоў хто, а можа, вырашылі, што кіраўнік — той, хто старэйшы».
У дзень смерці брата Мулявін з «Песнярамі» быў вымушаны адспяваць два канцэрты.Чыноўнікі не дазволілі адмяніць іх. Крымінальную справу закрылі «за адсутнасцю доказаў». Валерый Мулявін пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска.
Трагічнай была і смерць сына Уладзіміра Мулявіна — таксама Уладзіміра. Як дзве кроплі вады падобны на бацьку, ён таксама быў музыкам і нават супрацоўнічаў з дзяржаўнымі «Песнярамі». Пасля быў асуджаны за распаўсюд наркотыкаў на турэмны тэрмін і ў 2006 сканаў у зняволенні. Прычынай смерці, як паведамлялася, было працяглае ўжыванне наркотыкаў.
Што датычыць самога Мулявіна, то яго пад канец жыцця былыя калегі звінавацілі ў злоўжыванні алкаголем. З гэтага і пачаліся расколы ў ансамблі, калі з’явіліся «Беларускія песняры» і іншыя асколкі былой велічы.
Архіўны матэрыял, упершыню надрукаваны ў 2016 годзе.