Першым выстопоўцам на канале анлайн-канцэртаў «Сепультура Alive» стане гурт Naviband

16 кастрычніка адбудзецца першы анлайн-канцэрт на канале «Сепультура Alive». У эфір выйдзе гурт Naviband, паведаміў музычны журналіст і заснавальнік канала Аляксандр Чарнуха.

Naviband

Канцэрт пачнецца 16 кастрычніка а 20.00 па Мінску.

«Каб беларуская музыка трапляла ў кожную хату, дзе яе сапраўды чакаюць. Каб стала канчаткова зразумела, што Беларусь не толькі і не столькі пра геаграфічныя межы. Яна там, дзе мы. І ніякія гастролькі, адмены, статусы не забароняць нам быць разам і слухаць адзін аднаго», — адзначае Аляксандр Чарнуха.

Нагадаем, што «Сепультура Alive» — праект без фінансавання, таму народнае міністэрства прапануе сваім чальцам падтрымаць яго данатамі і даць магчымасць сабе і людзям унутры Беларусі прысутнічаць на гэтых імпрэзах, няхай пакуль толькі анлайн.