• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.03.2022 | Грамадства

Дзіяна Серадзюк: На Акрэсціна амаль уся камера была беларускамоўная

Журналістка «Новага Часу» Дзіяна Серадзюк была затрыманая разам з мужам Яўгенам Батурам 3 сакавіка на выхадзе з царквы, дзе мусіў адбыцца малебен супраць вайны ва Украіне. 18 сакавіка, праз 15 сутак адміністрацыйнага арышту, Дзіяна і Яўген выйшлі на волю. Крысціна Бандурына папрасіла Дзіяну расказаць пра сваё зняволенне.


001.jpg
Дзіяна Серадзюк. Фота Генадзя Верацінскага

— 3 сакавіка ўвечары мы пайшлі гуляць на плошчу Свабоды, зайшлі ў Свята-Духаў кафедральны сабор, пабылі там хвілін 10. Усё вакол было ўжо ў міліцыі, бо там павінна была быць малітва супраць вайны. На выхадзе з царквы нас акружылі трое ў цывільным: «Здравствуйте, мы сотрудники милиции. Можно ваши документы?» Дакументаў у нас з сабой не было. «Пройдёмте тогда с нами». Заднім чыслом пасля я зразумела, што можна было паспрабаваць не пайсці. Але не ведаю: ці было б гэта непадпарадкаваннем?

Павялі нас у аўтобус, адразу тэлефоны сказалі выключыць, забралі, паклалі на сядзенне. Сядзім. Адчыняюцца дзверы — заходзіць у аўтобус хлопец, размаўляе па тэлефоне. Праз некалькі секунд паднімае вочы: «Ой, а гэта што, не экскурсіённы аўтобус?» (смяецца)

Пасля нас перавялі ў бус. Завялі туды яшчэ трох дзяўчатак: адной 18, дзвюм — па 17. Яны вучацца на экскурсаводак у каледжы, прыйшлі ў ратушу на практыку — іх там і ўзялі. Павезлі нас усіх у Цэнтральны РАУС.

У Цэнтральным РАУСе пра нас сказалі: «Это с площади». То-бок там была канкрэтная аблава. У калідорчыку ляжаў парваны плакат «Не вайне».

Нас адразу пасадзілі ў «клетку», а побач з «клеткай» сядзеў нейкі «цывільны» міліцыянт. Мужу ён сказаў:

— Я буду на вас складаць пратакол за непадпарадкаванне. — Якое непадпарадкаванне? — абурыліся мы. — Не было ж нічога такога! — Ну, вы ж разумееце: мая справа проста напісаць.

Потым Жэню забралі, а ў мяне зрэзалі шнуркі. Я спытала, навошта гэта.

— Такія правілы ўтрымання ў камеры. — У якой камеры? — Пройдёмте.

І павялі мяне ў бетонную каробку: 4,5×5 крокаў, бруднага цёмна-шэрага колеру, бетонныя сцены, кафля на падлозе, халодная бетонная лава. Памяшканне гэтае знаходзіцца каля прыбіральні, вентыляцыя працуе, і таму ўсе пахі цыркулююць па гэтай каробцы. Там сядзела адна жанчына без пэўнага месца жыхарства, з якой мы пасля на Акрэсціна апынуліся. Прывялі таксама адну з «экскурсаводак» — 18-гадовую.

Я думала, што мяне адпусцяць, бо на мяне не склалі пратакол. Але не: выклікаюць і складаюць пратакол, што я была затрыманая па падазрэнні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (кшталту «имела намерение»), а на выхадзе з машыны каля РУУса я «пачала аказваць непадпарадкаванне». Я сказала, што гэта ўсё няпраўда, і ў пратаколе напісала, хаця разумела, што гэта нічога не дасць. Але агучыць трэба было.

Потым жанчыну асацыяльнага выгляду забралі, і мы з 18-гадовай дзяўчынай былі ўдвох у бетоннай каробцы. Спалі на бетоннай лаўцы. Сну амаль не было. Раніцай нас павезлі — восем чалавек: мы ўдвох, Жэня, астатнія мужчыны. Калі выводзілі, нас называлі «кантрольнымі», а «непалітычных» — «бічамі».

Прыкавалі адно да аднаго кайданкамі і павезлі ва «ўазіку» ў Цэнтральны суд, куды перадалі нашы справы. З суда — у ЦІП на Акрэсціна. Адзін міліцыянт нас з маёй суседкай называў «бабкамі», а мужчын — «дзядзькамі»: «Бабки, сюда! Бабки, стоять! Дядьки, лицом в стену!»

Судзілі па скайпе. Больш за ўсё на судзе запомнілася, што туды здолелі трапіць мама і Аксана (Колб, галоўная рэдактарка «Новага Часу». — НЧ). Вырак мяне не здзівіў, бо я ведала, што ўсім папярэднім далі па 15 сутак. То чаму і мне не маглі даць.

Потым мяне прывялі ў камеру на трэцім паверсе. Камера вясёленькая: з жоўтымі сценамі, там да мяне было ўжо 11 чалавек на два месцы (плошча ўсёй камеры прыкладна 9 «квадратаў»), я дванаццатая. Дзве бяздомныя жанчыны (у тым ліку тая, з якой я была ў «клетцы»). Дарэчы, са знакамітай Алай Ільінічнай, пра якую расказвала Вольга Хіжанкова, мы пазней таксама сядзелі.

Калі мяне забралі, я разумела, што ўнутры мяне ўжо нейкі пералом адбыўся: я да гэтага была гатовая. Падумала: «Ну, вось яно. Сказала, што гатовая, — калі ласка». У мяне ўжо не было трывожнасці, я ўсё ўспрымала як дадзенасць. Трымцела толькі, калі затрымлівалі і перавозілі, і асабліва калі выпускалі, хвалявалася: выпусцяць ці не? Усё роўна арганізм рэагуе на стрэс, а так, у прынцыпе, я ведала, што я гэта перажыву, нічога смяротнага тут няма.

Пераймалася адно, каб не білі, бо і на Акрэсціна, і пазней у Магілёве мужчын збівалі — «непалітычных», наколькі я разумею. Было чуваць крыкі, з імі па-быдляцку абыходзіліся.

У душ нас не вадзілі, перадач у ЦІПе не было, але была гарачая вада і можна было хоць неяк з бутэлек мыцца. Як скарб у нас была зубная паста, што засталася ад кагосьці з «непалітычных». Зубы чысцілі пры дапамозе ахоўных масак. Іх жа можна было выкарыстоўваць у якасці вяхотак, гумак для валасоў, губак для мыцця посуду, замест шнуркоў, у якасці фіксатараў для дзвярэй у прыбіральні... Плюс яшчэ мы маглі прыбірацца.

Спалі збольшага на падлозе. Нары там з жалезнымі рашоткамі, на іх немагчыма нават сядзець, не тое што ляжаць. Дзяўчаты, якія спалі на іх, потым усе ў сіняках былі. А я спала на самым класным месцы — пад нарамі на падлозе.

На Акрэсціна было вельмі душна. Адной дзяўчыне стала кепска, і мы папрасілі, каб выклікалі доктара. Прыйшлі міліцыянты, вывелі яе з камеры, сказалі: «А чего это тебе плохо, а остальным — нет?» Яна расплакалася, ледзь не страціла прытомнасць. Далі ёй нейкую таблетку, прывялі назад. «Ой, а что это у вас тут разве окно открывается?» Акно гэтае, па-мойму, у жыцці ніколі не адчынялася, але яны вырашылі яго адчыніць. Прывялі нейкага манцёра, выгналі нас з камеры, ён доўга калупаўся, але ў выніку адчыніў. Мы абрадаваліся: свежае паветра!

Вечарэе, пачынае халадаць. Зачыніць мы, натуральна, не можам, бо спачатку ідуць краты, а пасля — акно. Прасілі-прасілі зачыніць яго, ды нам сказалі, што ніхто сёння не зачыніць ужо. Ну ладна, апранулі ўсё што можна было — бо курткі, у нас, канечне, забралі. Але і гэта не надта ратавала.

Нам хлеб давалі ў пакетах. І дзяўчаты прыдумалі парваць гэтыя пакеты і прычапіць на акно, каб не сіфоніла. Да дзвюх гадзін ночы — да першай пабудкі — яны амаль што ўсё акно закрылі. І тут адчыняюцца дзверы, прыходзяць міліцыянты і кажуць: «Выходите все». Мы думалі, нас у карцар павядуць, таму што ўжо быў адбой, а мы тут нешта вошкаемся. «Сейчас вам закроют окно». І мы такія: «Ура! Перамога!»

Забілася неяк ракавіна, і мы ўсё прасілі-прасілі прачысціць, а яны толькі абяцалі зрабіць. Далі нам вантуз — стала яшчэ горш. У выніку дзяўчаты проста самі раскруцілі калена, прачысцілі і скруцілі назад.

Ад «непалітычных» з іншай камеры дзяўчаты змаглі перацягнуць вялікую кніжку філвордаў на 450 старонак, і асадка таксама была, таму некалькі дзён у нас нават быў нейкі інтэлектуальны занятак. Але неўзабаве падчас «шмону» яе забралі.

Трындзелі. Трошкі спявалі, трошкі балбаталі. Жанчына з Расіі, якая выйшла на вакзал расклейваць налепкі «НЕ вайне», прыгожа чытала нам вершы на памяць: «Маналог Гамлета» Шэкспіра — «быть или не быть», яшчэ нешта пра вайну... Яна лічыць, што Ленін — гэта добра, што трэба вярнуцца ў камунізм, але пры гэтым яна і супраць Пуціна адначасова.

А так займаліся нічым, тупа нічым. Чакалі сняданку, чакалі «шмону», абеда, вячэры, адбою...

Так я праседзела ў ЦІПе з 4 па 12 сакавіка, а 12-га нас удвох з «экскурсаводкай» забралі на этап. Мы думалі, што павядуць у Жодзіна, а выявілася, што мы едзем на Магілёў, бо жодзінская турма перапоўненая.

Супрацоўнікі паўсюль збольшага хамаватыя, асабліва мужчыны, лаянка праз слова. Але і сярод персаналу часам сустракаліся добрыя людзі. На Акрэсціна кожную раніцу перад сняданкам у нас быў «шмон», нас выводзілі з камер, рукі за спіну, тварам да сцяны, абмацвалі металадэтэктарамі і потым заводзілі назад. Ноччу таксама па два разы будзілі — здаецца, а 2-й і а 4-й гадзіне, і трэба было называць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку. Пад’ём а 6-й, адбой — а 22-й. Адносна ежы на Акрэсціна — выжыць можна. Але ў Магілёве кормяць лепш, хоць і там, і там за харчаванне вязням налічваюць па 16 рублёў на дзень. У астатнім у Магілёве канцлагер — у параўнанні з Акрэсціна.

У магілёўскую турму нас перавозілі ў аўтазаках (дарэчы, першы раз ехала ў аўтазаку). Прывезлі — адразу ў кайданкі, «лицом к стене», лаянка. Павялі на дагляд. На Акрэсціна дагляд з распрананнем быў толькі адзін раз. А ў Магілёве гэта тры разы на дзень.

Там нас кожны дзень пераводзілі ў новую камеру — каб не прывыкалі, каб не было камфортна. Магілёўская турма вельмі брудная, там усё старое, вельмі холадна, мы моцна мёрзлі. Канечне, ніякіх пасцеляў, нічога такога нам не давалі, але, з іншага боку, і дзякуй Богу, бо невядома што водзіцца ў тых матрасах. Не было гарачай вады, таму памыцца нават з бутэлькі было цяжка. Вельмі хацелася ў душ і... фруктаў. Там жа адны кашы-кашы-кашы, страшна не хапае чагосьці жывога.

Самым складаным было ноччу спаць — таму што холад. Калі не рухаешся, ён яшчэ ўзмацняецца. Нары ў іх драўляныя, не жалезныя, але яны ўсё адно халодныя і жорсткія. Спалі па два чалавекі. Можна было на падлозе, каля батарэі, але там таксама ад дзвярэй дзьмула, мы затыкалі гэтыя шчыліны як маглі.

Калі нас было 8, мы былі ў чатырохмеснай камеры, а калі нас стала 5, яны пачалі цягаць нас па двухмесных.

На Акрэсціна дні досыць хутка ішлі. Там можна было днём спаць. На нарах ляжаць нельга, сядзець можна, а на падлозе ўдзень можна было драмаць. У магілёўскай турме час цягнуўся вельмі марудна. Нам забаранялі ўдзень і сядзець на нарах, і ляжаць на падлозе, і спаць. А ноччу спаць ад холаду немагчыма!

А яшчэ там з 6 вечара да 10 раніцы грае Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Пачынаецца ўсё з гімна, і потым цэлы дзень прапаганда — за рэдкімі выключэннямі ў выглядзе культурніцкіх і віншавальных перадач.

У камерах са мной былі людзі ад 18 да 70 гадоў — такая вось разбежка. Адна жанчына выйшла з плакатам «Нет войне», яна прашла літаральна трошкі, спусцілася ў падземны пераход, там міліцыянты падышлі і папрасілі прыбраць плакат, а пасля дагналі і забралі яе. Далі 10 сутак. 70 гадоў жанчыне.

Была з намі іншая жанчына, якая ўсім міліцыянтам гаварыла: «Приходите ко мне на чашку чаю» (смяецца). Яшчэ адной далі 10 сутак за тое, што яны з сяброўкай ішлі міма ўкраінскай амбасады і проста затрымаліся паглядзець на развешаныя там цацкі. Яе сяброўцы далі 100 базавых штрафу — таму што ў яе непаўнагадовае дзіця.

18-гадовую студэнтку, якая каля кінатэатра «Беларусь» хацела наклеіць «Не вайне», схапілі літаральна праз хвіліну. Судзілі яе не за пікетаванне, не за налепкі, а за «непадпарадкаванне». Яна абуралася: чаму нельга было асудзіць за тое, што ёсць, навошта такая няпраўда?

Мне цяжка сказаць, што адбываецца ўнутры сістэмы цяпер, але некаторыя з турэмшчыкаў разумеюць усё, што адбываецца, спачуваюць. Яны проста робяць сваю працу, таму што ўсё роўна «так трэба». Тыя, хто робяць па-быдляцку, не разумеюць. Былі такія, хто пыталі: «А за што вас?» Мы адказвалі, што фактычна ні за што. «А што, так можна было? Я б тады палову Магілёва перасадзіў бы!»

Але за кратамі сядзяць класныя людзі. У нас камера на Акрэсціна была амаль уся беларускамоўная, дык і міліцыянты сталі нам па-беларуску адказваць, хоць гэта нібыта з іх боку сцёб, але ўсё ж.

— Мы спадзяёмся, вы ж нам дасцё туалетную паперу? — Спадзявайцеся!

Жанчыне-расіянцы, якую затрымалі на вакзале за ўлёткі, міліцыянт так і сказаў: «За ўлёткі!» (смяецца). Таму працэсы ідуць, як бы там ні было. Нас — большасць, бо каго ні затрымай — усе «нашы». Гэта надае нейкай надзеі.

Не магу сказаць, што гэта быў для мяне траўматычны досвед. Бо ў мяне неяк псіхіка адключылася, і я ўсё гэта ўспрымала як сон. Я ведаю, што мая рэальнасць іншая, я жыву ў іншым свеце, а гэта — нейкі сюр, які трэба проста перажыць, і ўсё. І выйсці з яго.

Адзінае, за што я перажывала, — гэта за свой фізічны стан, таму што калі было холадна, я думала, што застудзіла сабе ўсё, што толькі можна.

Апошнія хвіліны былі хутчэй трывожнымі, чым радаснымі. Цяжкімі. Я хвалявалася, што не выпусцяць, бо на Акрэсціна дзвюх дзяўчын, якія адсядзелі 15 сутак, выклікалі трошкі раней і далі ім яшчэ па 15. Гэта такая рулетка, калі ты не ведаеш, што табе могуць прыдумаць. Дзяўчыну, якую са мной затрымлівалі, павінны былі выпусціць праз 10 хвілін пасля мяне, а яе пасля абеду забралі, і я думала, што гэта падазрона рана — напэўна, яе на новы пратакол павезлі. Але абышлося. Выпусцілі.

Першыя дні на Акрэсціна я не магла думаць пра дом — гэта было штосьці недасяжнае. А ўжо апошнія дні я ўяўляла пастаянна, як вы мяне сустракаеце. Я адчувала вашу салідарнасць, пачынаючы з таго, што на суд прыехалі. Я была ўпэўненая, што вы ведаеце, што вы падымаеце нейкі шум, таму салідарнасць адчувалася. Дзякуй вялікі ўсім, хто падтрымліваў, і асабліва маім родным!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM