У Вільні пачалі здымаць міні-серыял «Акрэсціна»

«Маланка медыя» і рэжысёр Андрэй Курэйчык пачынаюць здымаць першы мастацкі серыял пра падзеі 2020-га года ў Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Акцыі Вільнюса 2022». Стваральнікі серыяла запрашаюць акцёраў масоўкі і валанцёраў.


001.jpg

Серыял будзе складацца з гісторый і ахопіць перыяд, пачынаючы з траўня 2020 года. Гісторыі будуць заснаваныя на рэальных падзеях не толькі аб ахвярах рэжыму, але і аб работніках сілавых структур, МУС, судоў і іншых дзяржаўных ведамстваў.

Для масоўкі серыяла патрэбны мужчыны і жанчыны 18-50 гадоў. Здымкі будуць праходзіць 24 студзеня — 3 лютага. Калі вы гатовы дапамагчы і паўдзельнічаць у здымках, то арганізатары просяць запоўніць форму для рэгістрацыі.

Таксама аўтары серыяла шукаюць валанцёраў, якія гатовы дапамагчы з арганізацыяй здымачнага працэсу. Для гэтага таксама ёсць форма рэгістрацыі.

Прадзюсер — Павел Марыніч, рэжысёр — Андрэй Курэйчык, кампазітар — Дзмітрый Фрыга.

Пачытаць падрабязней пра праект можна тут.