• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.06.2022 | Грамадства

Ганна Севярынец: «Давайце будзем людзьмі, а не ідэямі альбо арганізацыямі»

«Чым больш прыгажэйшае, ідэйна правільнае слова прапануецца ў якасці тлумачэння будзь-якіх сітуацый — тым менш веры ў ягоную шчырасць. Дваццатае стагоддзе вучыць нас таму, што любая ідэя, нават самая прыгожая — асабліва надзвычай прыгожая ідэя — заўсёды абарочваецца гвалтам супраць чалавека, піша пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. 


3cg4s3vv8fh3zi4ixuuyhea6auczwk36.jpg
Фота Дзіны Ярмоленка (з асабістага архіву Ганны Севярынец)

Яно ж вучыць нас, што словы, напісаныя ў выглядзе лозунгаў, найперш выкарыстоўваюцца для апраўдання непрыстойнасці альбо злачынстваў.

Дваццатае стагоддзе, з ягонымі стылістычнымі і лексічнымі маніпуляцыямі, гаворыць нам, што любую бздуру можна назваць прыгожымі словамі, а потым гэтымі словамі апраўдаць нанесеныя крыўды, маральную неахайнасць, подласць альбо гвалт.

Дваццаць першае стагоддзе вучыць, што няма такой чухні, у якую нельга было б паверыць, і заўсёды знойдуцца людзі, гатовыя падымаць прыгожа сказаную чухню на сцягі, не правяраючы сапраўднага сэнсу словаў хаця б па слоўніках.

І ў гэтай сувязі мне згадваецца прынцып пабудовы Бібліі, у якой няма ніводнага слова, напісанага самім Хрыстом, а ўсё толькі пераказы і пазнейшыя тлумачэнні. Біблія, безумоўна, кніга кніг — у тым ліку і таму, што сапраўднае слова ў ёй застаецца непрамоўленым, і як ты яго на сцяг не бяры — гэта ўсё адно чыясьці інтэрпрэтацыя, а не ісціна.

Таму я для сябе ведаю адно: чым больш прыгажэйшае, ідэйна правільнае слова мне прапануецца ў якасці тлумачэння будзь-якіх сітуацый — тым менш веры ў ягоную шчырасць.

Мы моцна ачарсцвелі за гэты час. Мы ўжо не вытрымліваем той ступені эмпатыі і спачування, якую мусілі б мець адзін да аднаго — бо няма столькі эмпатыі на такую колькасць агульнага гора. Мы прызвычаіліся да таго, што людзям навокал блага і цяжка. Нам складана адчуваць — і таму нам прасцей браць на сцягі нейкія прыгожыя словы замест таго, каб проста спачуваць і проста думаць пра людзей побач. Пра іх крыўды, слёзы, паламаныя надзеі і жыцці, расчараванні і роспач.

Нам трэба неяк вырульваць. Вяртацца да чалавечага ў сабе. Зло прадукуецца з дурной хуткасцю. Дабро прадукаваць заўсёды цяжэй, але і важыць яно больш.

Адзін чалавек нядаўна ў роспачы сказаў мне: «Я звяртаўся да іх як да людзей, а мне адказвалі ад імя арганізацыі».

Давайце будзем людзьмі, а не ідэямі альбо арганізацыямі».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як адвесці вайну ад Беларусі?

Нягледзячы на тое, што на тэрыторыі нашай краіны не адбываюцца ваенныя дзеянні, Беларусь, можна сказаць, апынулася...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая

Сёння год, як у турме знаходзіцца палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых менеджараў...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship

Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2022 Што такое Belarus Urban Fellowship? Гэта курс анлайн-навучання...

Апошнія навіны

    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Як і чаму ўзніклі першыя дзяржавы беларусаў. 11-ы выпуск «Гісторыі за 5 хвілін»
    Культура Грамадства
    Паміж судом і «Славянскім базарам»: куды і навошта коціцца афіцыйная культура
    Культура Літаратура
    «Вялікае наша гора»

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM