Настаўніца і пісьменніца Ганна Севярынец пачала пісаць казку ў тэлеграм-канале «Страшная добрая казка»

Пісьменніца кажа, што даўно хацела збегчы ў нейкі тэкст, і гэта мусіць быць не дзённік, мемуары ці дакументалістыка, а проста казка, якая будзе пастаянна развівацца.


272809093_4946690392060593_8564686202049328838_n.jpg

«Я стварыла тэлеграм-канал, дзе будзе толькі казка — невялікімі порцыямі. Пакуль што я ведаю толькі гераіню, усё астатняе я буду прыдумваць па хадзе, а таму невядома, якой выйдзе гэтая казка — відавочна, яна будзе мяняцца разам са мной і разам з намі, разам з нашым часам. Іншы раз мне будзе трэба занурыцца ў яе глыбей, іншы раз — высунуць галаву ў рэальнасць, не ведаю, у любым выпадку я збіраюся пашукаць у ёй спакою і праўды, і запрашаю вас у сваю казку таксама. Думаю, што кожны вечар будзе з’яўляцца фрагмент, але гэта як пойдзе» — рэзюмуе пісьменніца.

Далучыцца да тэлеграм-канала можна па спасылцы.