12 снежня ў «Карчме 1863» (Bokšto g. 2, Vilnius) пройдзе першы Спеўны сход. Тэма вечара — Карчомныя песні. Спецыяльным госцем стане музычная капэля «Ойра», а вядоўцам будзе Сяржук Доўгушаў — заснавальнік і натхняльнік праекта.
Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя спеўніка «Бяседныя песні».
Дата: 12 снежня
Час: 19:00 (час мясцовы)
Месца: Karčma 1863 (Bokšto g. 2 01126, Vilnius)
Уваход вольны, данаты вітаюцца.
Грамадская ініцыятыва «Спеўны сход» была заснавана ў Беларусі ў 2014 годзе вядомым культурным дзеячам Сержуком Доўгушавым.
«Спеўныя сходы» аб’ядноўвалі дзясяткі і сотні людзей, якія збіраліся разам, каб паспяваць беларускія песні на розныя тэмы. Адбылося мноства тэматычных сходаў: песні з «Полацкага сшытка», рамансы Міхала Клеафаса Агінскага і Станіслава Манюшкі, песні першай і другой паловы XX стагоддзя, каляндарна-абрадавыя песні і іншыя.
Акрамя гэтага, былі арганізаваны спеўныя сходы, прысвечаныя творчасці «The Beatles», польскім, шведскім і габрэйскім песням. У 2018 годзе дзякуючы «Спеўнаму сходу» некалькі тысяч чалавек адначасова праспявалі «Купалінку». Ад пачатку заснавання «Спеўныя сходы» праводзіліся не толькі ў Мінску, але і ў іншых гарадах Беларусі — Брэсце, Віцебску, Гродне, Бабруйску, Вілейцы і Маладзечне.
Чытайце яшчэ: Сяржук Доўгушаў: «Спевы — гэта ўнутраная тэрапія сябе як беларуса»