Бард Віктар Шалкевіч едзе ў тур па Польшчы

12.07.2022 Музыка

Ён выступіць ва Уроцлаве, Варшаве, Кракаве.


Viktar_Shalkevich_02.jpg

Першы выступ запланаваны ва Уроцлаве 13 ліпеня а 19:00 па адрэсе ul. Legnicka 65, (Sala TRATWA). Далей — Варшава — 14 ліпеня у 18:00 па ul. Kryniczna 6, (Dom Białoruski) 15 ліпеня бард выступіць у Кракаве а 18:00 ul. Sławkowska 11, (Chicago Bar).

Віктар Шалкевіч — музыка, aктор, шоумэн, вядоўца, паэт, аўтар дзевяці музычных альбомаў, кавалер міжнароднага Ордэну Ўсмешкі (статусная ўзнагарода, якую, атрымлівалі Спілберг і Далай-Лама, Ян Павал II і Астрыд Ліндгрэн), лаурэат Прэміі Васіля Быкава За Свабоду Думкі, уладальнік Гран-Пры Фестывалю Басовішча, лаурэат Фестывалю Аўтарскай Песні ОДРА. Працаваў у Гродзенскім Тэатры Лялек і Нацыянальным Акадэмічным Тэатры імя Янкі Купалы.