Шанец для маладых музыкаў: летняя складанка ад StudFarmat і БМА

21.04.2009 Музыка

skladanka

Выданьне музыкі на дыску – мара кожнага маладога гурту, і апошнім часам такіх магчымасьцяў для калектываў усё больш. У Менску рыхтуецца новая музычная складанка пазітыўнай і экспэрымэнтальнай музыкі, да ўдзелу ў якой запрашаюцца ўсе ахвотныя ды амбітныя.

Такія салянкі – не навіна ў беларускай музыцы, але цяпер арганізатары мэтаскіравана жадаюць адшукаць новыя таленты й зоркі кватэрнікаў і выступаў у пабах. Можна чакаць, што яны вас знойдуць, а можна даслаць свой запіс на пошту. Патрабаваньні да стылю творчасьці даволі шырокія: музыка мае быць пазітыўнай і ня вельмі цяжкай, а песьні маюць выконвацца на беларускай мове. Рок, ска, рэггі, любыя экспэрымэнты вітаюцца.

Прадусара для сябе знайсьці цяжка, але якому музыку лёгка ў Беларусі?

Зараз выйсьці ў сьвет вам дапамогуць StudFarmat і БМА. Запісы і інфармацыю пра сябе можна дасылаць на пошту studfarmat@gmail.com да 5 траўня.