Вучні і настаўнікі дзвюх полацкіх гімназій і сярэдняй школы №5 мелі прыемнасць сустрэцца з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам 8 лютага.
Усе тры сустрэчы прайшлі ў атмасферы вялікай зацікаўленасці як асобаю Андрэя, так і ягонай творчасцю. Вучні задавалі шмат пытанняў, ад традыцыйных: “Калі Вы пачалі пісаць вершы?” – да нечаканых, па-даросламу мудрых: “Ці не лічыце Вы, што Вашая паэзія ёсць толькі адлюстраваннем пэўнай эпохі?”
Паэт шчыра адказваў на ўсе пытанні.
На сустрэчы ў кожнай школе прысутнічала каля 90 чалавек, вучні 7–11 класаў.
Аўтарам найбольш цікавых пытанняў прэзентаваліся падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і прайшлі выступы.
Тэгі: Полацк