Шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў культурнай сталіцы Беларусі

19.01.2010 У краіне

Акцыя “Культурная сталіца Беларусі” сёлета праходзіць першы раз. Яе ініцыявала Міністэрства культуры. На званне першай культурнай сталіцы прэтэндавалі розныя гарады з усіх абласцей. Аднак выбар спецыялістаў спыніўся на Полацку.

— І невыпадкова, — адзначае намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. — Меў значэнне той аспект, што гэты горад з’яўляецца найстаражытнейшым, а таксама колішняй сталіцай першай дзяржавы на Беларусі — Полацкай зямлі. Адыграла сваю ролю і тое, што полацкія ўлады і кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама праявілі зацікаўленасць у правядзенні рэспубліканскай акцыі “Культурная сталіца-2010” менавіта ў Полацку. Тэкст цалкам.

Тэгі: