• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.01.2022 |

Чаму шкодна марыць, або Чым небяспечныя пражэкты па адраджэнні старога Мінска?

Абрынанне пуцеправода на Нямізе выклікала ў некаторых гараджан даволі дзіўную рэакцыю. Пакуль адныя мацюкаюцца ў корках, іншыя стварылі петыцыю на Petitions.by з прапановай гэты мост наогул не аднаўляць. Маўляў, яго падзенне — не толькі знак лёсу, але і яго падарунак. Гэта нечаканая магчымасць аднавіць гістарычны цэнтр Мінска ў яго ранейшай цэласнасці. З квадратнымі кіламетрамі вузкіх вулачак. А вось Ян Бертановіч такія мары лічыць не толькі маларэалістычнымі, але і шкоднымі, пра што піша ў СН-плюс.


46.jpg
Траецкае прадмесце. Фота: mazzzur / depositphotos.com

Фантомны боль

Не будзем у чарговы раз паглыбляцца ў гісторыю — проста канстатуем, што ад таго старога Мінска сёння мала што засталося. Усяго пару разрозненых участкаў — Верхні горад, Камсамольская з Рэвалюцыйнай, Траецкае і Ракаўскае прадмесці... Усё астатняе бязлітасна знесена, а прастора, у большасці выпадкаў, забудаваная. Больш за тое, тэрыторыю цэнтра перарэзалі дзве транспартныя артэрыі — менавіта на іх скрыжаванні і здарылася надзвычайнае здарэнне.

У рэйтынгу тыповых для асвечанага мінчука комплексаў адсутнасць паўнавартаснага Старога горада — ледзь не № 1. Выпраўляючыся на выходныя ў Прагу, Вільню ці Львоў (а гэтыя туры нязменна карысталіся папулярнасцю), мы з зайздрасцю ўспаміналі, што і ў нас было такое — пакуль камунякі ўсё не разбурылі...

Фантомны боль не сціхае да гэтага часу. Грандыёзныя планы па «выпраўленні горадабудаўнічых памылак мінулага» з’яўляюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Архітэктар Уладзімір Папруга гадоў з 15 таму нават распрацаваў цэлую канцэпцыю, галоўнае новаўвядзенне якой — ператварэнне старога Мінска ледзь не ў суцэльную пешаходную зону. Праект, вядома, паклалі пад сукно, але яго рэінкарнацыя не прымусіла сябе чакаць.

Аўтары нядаўняй петыцыі прапануюць пусціць асноўны трафік у абыход гістарычнага цэнтра, завузіць ранейшую магістраль на Багдановіча, узнавіць цэлыя кварталы і нават вуліцы гістарычнай забудовы... Увогуле, планаў — свет.

Горадабудаўнікі памыляюцца адзін раз

І гэтыя планы чымсьці нагадваюць грандыёзныя задумы горадабудаўнічых авангардыстаў першай паловы ХХ стагоддзя. Праўда, Ле Карбюзье і таварышы заклікалі пазбавіцца ад «старызны» дзеля сучаснай забудовы і планіроўкі. Тут жа ўсё з дакладнасцю да наадварот.

Былі часы (прычым адносна нядаўна), калі вузкія вулачкі ў Мінску бязлітасна зносіліся ў імя шырокіх праспектаў. Цяпер нам прапануюць пракруціць адваротную аперацыю.

Пры гэтым не задумваючыся пра многія прыватнасці. Хоць урбаністычная рэвалюцыя ў цэнтры Мінска, відавочна, прывядзе да парушэння замацаванага для многіх ладу жыцця. Тых, хто жыве ў Старым горадзе, ездзіць туды на працу, арганізаваў там бізнэс (а для многіх бізнэсаў наяўнасць пад’езду проста неабходная) — або проста кожны дзень перасякае транзітам.

Улічваючы цяперашні трафік, пераарыентацыя транспартных плыняў наўрад ці пройдзе бязбольна. І Першае кольца, на якое спадзяюцца аўтары петыцыі, цалкам сітуацыю не выратуе. Шлях на машыне з Зялёнага Лугу ў Малінаўку будзе займаць ужо не 20 хвілін, як цяпер.

Што ні кажы, у чымсьці прагматыкі мелі рацыю: усе гэтыя старыя вулачкі — сапраўдны галаўны боль для гарадскіх уладаў і нязручнасць для простых грамадзян. Бо горад — не музей, а асяроддзе для жыцця.

І для таго, каб трываць такія нязручнасці, добра б мець матывацыю. Не толькі патрыятычную (што само сабой зразумела), але і эканамічную.

Прыхільнікі пешаходнага цэнтра гэта разумеюць. У тых гарадах, якія яны ставяць у прыклад, па такіх вулачках без працы сноўдаюцца натоўпы турыстаў. Але адкуль яны ў нас могуць узяцца ў прамысловым маштабе, пакуль незразумела.

Да таго ж, рамантыкі ўпарта не хочуць разумець аднаго. Для паспяховай рэалізацыі буйных горадабудаўнічых праектаў неабходныя як мінімум два рэсурсы: па-першае, шмат мазгоў, а па-другое — шмат грошай. Наўрад ці зараз у нашай дзяржавы і таго, і другога з запасам.

Як паказвае практыка, паслядоўна ўвасабляць маштабныя і комплексныя задумы ў нас не надта атрымліваецца. Скажам, спроба перасяліць ладную частку мінчукоў у гарады-спадарожнікі даўно буксуе — нягледзячы на пастаянную ўвагу да тэмы.

А аднавіць гістарычны цэнтр — гэта вам не новыя Шабаны пабудаваць, але толькі за кальцавой. Гэта ў сто разоў складаней.

Да таго ж, Стары горад — гэта заўсёды яшчэ і атмасфера. Яе немагчыма стварыць пстрыкам пальцаў, проста аднавіўшы ў матэрыяле муляжы старых дамоў.

Атмасфера гэтая ў нас дзе-нідзе яшчэ захавалася. Скажам, у ранейшых мястэчках — такіх, як Іўе або Гальшаны. Але гэта толькі пакуль. Бяздумныя «аграрамонты» паступова яе забіваюць. Ды і самі дамкі, не ўключаныя ў Дзяржаўны спіс спадчыны, знікаюць адзін за адным.

Каб іх захаваць, зусім неабавязкова мяняць звыклыя маршруты сотняў тысяч.

Даваць ацэнку тым горадабудаўнічым ініцыятывам, якія спарадзілі цяперашні статус-кво, позна і бессэнсоўна. Так, гэта сапраўды памылка. Але горадабудаўнікі, як і сапёры, памыляюцца адзін раз. Не думаю, што сёння ёсць магчымасць гэтую памылку выправіць. Нават пры самым спрыяльным збегу абставін.

Галоўнае — вывучыць урокі

Чым небяспечныя пражэкты па адраджэнні старога Мінска? Здавалася б, нічым: шанцаў на іх ажыццяўленне нуль, а памарыць ніколі не шкодна.

Але пры гэтым яны адцягваюць увагу ад тых праектаў па захаванні спадчыны Мінска, якія ўсё яшчэ можна ажыццявіць. Па-першае, гэта забытае ўсімі Замчышча — аб’ект, важнейшага за які проста не адшукаць. Па-другое — тыя ацалелыя «закуткі», якія апускаюць нас у розныя перыяды мінулага.

І калі з Замчышчам пакуль прыйдзецца пачакаць — дзяржава наўрад ці знойдзе на яго грошы, — то больш лакальныя ініцыятывы цалкам маюць шанцы на поспех. Вядома, пры пэўнай настойлівасці.

Напрыклад, Паўночны завулак — астравок драўлянага Мінска пачатку ХХ стагоддзя, нейкім цудам захаваўся пасярод гіперурбанізаванага мегаполіса. Аб’ект невялікі, не надта дарагі — і патэнцыйна цікавы, калі добра падаць. Але ніякіх канкрэтных планаў па яго ператварэнні ў турыстычную зону да гэтага часу не агучана. Што там будзе далей, пакуль незразумела.

Ход гісторыі наўрад ці можна павярнуць назад. Што, аднак, зусім не перашкаджае здабываць з яе ўрокі на будучыню.

Адзін з найважнейшых — стаўленне да асяродкавай забудовы. Гэта значыць, не да выбітных помнікаў, а да звычайных дамкоў, якія, у сваёй сукупнасці, і ствараюць так любімую намі атмасферу.

Другі ўрок, які нам важна вынесці, — своечасовае ўсведамленне значнасці архітэктуры і асяроддзя як аб’екта спадчыны. Яшчэ зусім нядаўна кварталы Асмалоўкі ў такой якасці нікім не ўспрымаліся: маўляў, таксама мне даўніна... Але ўжо сёння толькі нямногія сумняюцца ў тым, што гэта культурная каштоўнасць. Такая эвалюцыя ўспрымання адбылася дзякуючы намаганням групкі энтузіястаў. Прычым вельмі своечасова — планы па зносе Асмалоўкі ўжо маячылі на гарызонце.

Наступны феномен, які варта загадзя ўключыць у тое ж поле «спадчыны», — савецкі мадэрнізм 70-ых — 80-ых. Тут таксама галоўнае паспець. Важна, каб культурная каштоўнасць гэтых аб’ектаў стала аксіёмай яшчэ да яе фактычнага знішчэння ў ходзе рамонтаў.

А то потым прыйдзецца шкадаваць, як цяпер мы шкадуем пра тую жа Нямігу.

sn-plus.com, пераклад «Наша Ніва»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару

Навіны з будоўлі такія: брыгада ўжо разабрала дом, вывозіць смецце і пачынае разбор старога фундаменту. Знайшоўся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Грамадскі сектар

Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Навукоўцы зараз шукаюць патэнцыйныя асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) — заказнікі і помнікі прыроды мясцовага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»

Пасля вельмі доўгага перапынку ў перапісцы з нашым калегам — вядомым журналістам, пісьменнікам, літаратуразнаўцам...

Апошнія навіны

    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе
    Грамадства
    Аляксандр Фядута: «Справа за малым – калі-небудзь выйсці жывым з гэтай гісторыі»
    Грамадства
    Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст
    Грамадства
    Пасля ператрусу ў кнігарні «Кнігаўка» затрымалі выдаўца Андрэя Янушкевіча і супрацоўніцу крамы
    Гісторыя
    Беларускі Патоп і «беларускі гетман»
    Грамадства
    У першы ж дзень працы «Кнігаўкі» ў Мінску прыйшлі прапагандысты і сілавікі
    Грамадства
    Ці хочуць рускія вайны?
    Грамадства
    «Я разумела, што не толькі дапамагаю рукамі, але і расказваю пра беларусаў». Заснавальніца праекта «Sex Education» Аліна Бінада пра шлях да актывізму і валанцёрства ва Украіне
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Як апрацоўвалі жалеза на Беларусі ў VII стагоддзі да нашай эры?
    Грамадства
    У Гродне пабудуюць храм з цэнтрам асветы моладзі і музеем Мітрапаліта Філарэта. За прататып узята славутая Каложская царква
    Культура Грамадства Краіна
    Дранікі ўнясуць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Ці з'яўляецца гэта вульгарызацыяй ідэй канвенцыі ЮНЭСКА?
    Грамадства
    Андрэй Мядзведзеў: «Мы сталі братамі па няшчаcцю ў змаганні з гэтым рускім караблём»
    Адукацыя Краіна
    З'явілася інтэрактыўная мапа вольных месцаў у дзіцячых садках

Афіша

  • 18.05 — 17.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-лекцыя Сцяпана Стурэйкі «Дзе пачынаецца спадчына?»

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Руся, Маляваныч, Pylai і ... Warner Brothers!
    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Аляксей Дзікавіцкі: «У БССР палешукі былі людзьмі трэцяга гатунку»
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM